10 гадоў разам з ЮНЕСКА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фотаальбом “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль”  разглядаюць адзін з яго аўтараў Аляксандр Аляксееў, дзеяч культуры, пісьменнік, ганаровы грамадзянін Нясвіжа Анатоль Бутэвіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі  Беларусь у Францыі, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі  Беларусь пры ЮНЕСКА Павел Латушка

Фотаальбом “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль”
разглядаюць адзін з яго аўтараў Аляксандр Аляксееў, дзеяч культуры, пісьменнік, ганаровы грамадзянін Нясвіжа Анатоль Бутэвіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА Павел Латушка

У мінулую пятніцу ў Гетманскай зале замка Радзівілаў адбыўся інфармацыйна-тэатралізаваны праект, прысвечаны 10-годдзю ўключэння архітэктурнага, жылога і культурнага комплексу Радзівілаў у Нясвіжы ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Адпаведнае рашэнне было прынята 15 ліпеня 2005 года на ХХІХ сесіі Міжурадавага камітэта па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая праходзіла ў паўднёва-афрыканскім Дурбане.

Комплекс скаладаецца з палацава-паркавага ансамбля, касцёла Божага цела і пабудоў былога кляштара езуітаў. У ліку падстаў для ўключэння яго ў Спіс было тое, што ён “з,яўляецца выбітным прыкладам архітэктурнага ансамбля, які ілюструе значны перыяд гісторыі”. Радзівілаўскі Нясвіж стаў чацвёртым і пакуль апошнім беларускім аб’ектам (пасля Белавежскай пушчы, Мірскага замка і геадэзічнай дугі Струвэ), які быў занесены ў Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Галоўная мэта спіса — зрабіць вядомымі і захаваць аб’екты,  якія з’яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе. Статус аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА дае такія перавагі, як дадатковыя гарантыі захавання і цэласнасці ўнікальных комплексаў, павышае прэстыж помнікаў і садзейнічае іх папулярызацыі.

Да юбілейнай даты быў падрыхтаваны выдавецкі праект — фотаальбом “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль”, рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Доследнае канструктарскае бюро ТСП”.

Падрабязней аб юбілейным мерапрыемстве —

у наступным нумары “НН”.

Музыка і танец радзівілаўскіх часоў ажылі  ў сумеснай пастаноўцы ансамбля  старадаўняй музыкі  “Кантабіле” і артыстаў балета

Музыка і танец радзівілаўскіх часоў ажылі
ў сумеснай пастаноўцы ансамбля старадаўняй музыкі
“Кантабіле” і артыстаў балета

 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.