Адпачынак

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

c

Больш за паўсотню маладых перадавікоў жніва-2015 — 22 каманды — удзельнічалі ў абласным туры па боўлінгу, які прайшоў у Мінску. Ад нашага раёна выступалі  старшы камбайнер Сяргей Касцюкевіч і вадзіцель Віталь Мамонька з СВК “Агракамбінат Сноў”, старшы камбайнер Сяргей Саленік з ААТ “Новае жыццё”, а таксама работнік раённага камітэта БРСМ Ірына Парфімовіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Кендыш. Нашы землякі сталі лепшымі ў асабістым заліку: І. Парфімовіч — сярод жанчын, І. Кендыш — сярод мужчын. Каманда Нясвіжчыны выйшла пераможцай у турніры і атрымала пераходны кубак і грамату Мінскага абкама БРСМ, а ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.