Афіцыйна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

кобяков

Галоўная задача дня

Прэм’ер-мiнiстр Андрэй Кабякоў запатрабаваў ад урада прыняцця аператыўных i сiстэмных мер для аднаўлення эканамiчнага росту. Аб гэтым ён заявiў на пашыраным пасяджэннi Савета Мiнiстраў, падчас якога разглядалiся вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi сёлета ў студзенi-вераснi.

«Ад Савета Мiнiстраў патрабуецца прыняцце аператыўных i сiстэмных мер, каб пашырыць вузкiя месцы ў эканамiчным развiццi, не парушаючы збалансаванасцi эканомiкi. Галоўнай задачай урада i Нацыянальнага банка ва ўмовах няўстойлiвасцi i высокай нестабiльнасцi на сусветных рынках было i ёсць забеспячэнне макраэканамiчнай устойлiвасцi i захаванне неабходнага ўзроўню сацыяльнай абароны насельнiцтва», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, краiна ў поўным аб’ёме i ва ўстаноўленыя тэрмiны разлiчваецца па валютных даўгах без урону для мiжнародных рэзервовых актываў. На пагашэнне асноўнага доўгу накiроўваецца прафiцыт рэспублiканскага бюджэту, якi па вынiках 9 месяцаў склаў Br16,4 трлн., або 2,6 працэнта ВУП. «Валютны рынак стабiльны, чысты продаж валюты насельнiцтвам i суб’ектамi гаспадарання з пачатку года — амаль $350 млн. Збалансаваны знешнi гандаль. Па сальда гандлю таварамi i паслугамi маем лепшы вынік за апошнiя 15 гадоў — за 9 месяцаў $1,2 млрд. Як вынiк, палепшыўся стан плацежнага балансу краiны», — канстатаваў Прэм’ер-мiнiстр. Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Беларусi выконваюцца ўсе абавязацельствы бюджэту па сацыяльных выплатах, па дзяржаўнай падтрымцы рэальнага сектара эканомiкi. Разам з тым, па вынiках студзеня-верасня эканамiчнага росту не адбылося. «ВУП нiжэйшы за мiнулы год на 3,7 працэнта за 9 месяцаў, на 3,9 працэнта — за 10 месяцаў. Аб’ёмы прамысловай вытворчасцi апошнiя тры месяцы стаяць на ўзроўнi 92,9 працэнта. Гэта значыць, па прамысловасцi не падаем, але i не расцём», — растлумачыў кiраўнiк беларускага ўрада. Ён паставiў задачу забяспечыць аднаўленне эканамiчнага росту, выконваючы тры асноўныя прыярытэты: не нарошчваць знешняга доўгу, максiмальна знiзiць залежнасць ад знешнiх фактараў, забяспечыць устойлiвы збалансаваны рост без раскручвання iнфляцыйнай i дэвальвацыйнай спiралей. «Асноўныя крынiцы росту на гэтым этапе i пры такiх умовах — экспарт i iнвестыцыi», — лiчыць Андрэй Кабякоў.

 

 

Год — за 10 месяцаў

Сёлета будаўнічыя арганізацыі краіны перавыканалі гадавы план па ўводзе жылля.

За 10 месяцаў года на будаўніцтва жылля было выдаткавана 33 трлн. інвестыцый у асноўны капітал, што складае 20,2% да агульнага аб’ёму інвестыцый і 88,6% да ўзроўню адпаведнага перыяду летась.

Спецыялісты падлічылі, што арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 46,8 тысячы новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 4 млн. 302,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 107,6% да прадугледжанага задання на год і 100,7% да ўзроўню аналагічнага леташняга перыяду.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уве-дзена ў эксплуатацыю 1 млн. 736 тысяч «квадратаў» агульнай плошчы, або 40,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем–кастрычнікам 2014 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грама-дзян паменшыўся на 488,7 тысячы квадратных метраў. Акрамя таго, сёлета для чаргавікоў пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі 1 млн. 396,1 тысячы квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 1 млн. 42,6 тысячы квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уве-дзена ў эксплуатацыю 1 млн. 236,9 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 28,7% ад агульнага ўводу па краіне.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.