Афіцыйна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Таленту адкрыты ўсе дарогі. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэатаў, стыпендыятаў, дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі з 20-годдзем з дня ўтварэння фонду.

«Вашы дасягненні шырока вядомы не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі, а ваш прыклад служыць добрым арыенцірам для равеснікаў і яркім пацвярджэннем таго, што для талентаў у нас адкрыты ўсе дарогі», — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты фонду будуць і ў далейшым раскрываць свой творчы патэнцыял, працаваць над рэалізацыяй яркіх культурных праектаў, якія ўзбагацяць скарбонку нацыянальнага мастацтва і прынясуць яму шырокае прызнанне ў свеце.

 

Айчыннае — значыць лепшае

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў вытворчасць у краіне легкавых аўтамабіляў «БелДжы» трэба прыўнесці айчынны вопыт і напрацоўкі.

Такую задачу ён паставіў на нарадзе па пытанні рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што праект па стварэнні ў Беларусі легкавых аўтамабіляў з’яўляецца яго даўняй марай. «Мая мара, каб мы мелі не толькі вытворчасць велікагрузных аўтамабіляў, грузавых сярэдняй грузападымальнасці, трактароў, але і легкавых аўтамабіляў, каб наша краіна магла забяспечваць патрэбу юрыдычных і фізічных асоб ва ўласных легкавых аўтамабілях», — сказаў ён.

«Зразумела, ствараць самім, з нуля, легкавы аўтамабіль сёння — гэта падобна да смерці. І не для Беларусі гэтая тэма, паколькі і рынак не той, і іншае. Самае галоўнае — многія ж дзяржавы, якія вырабляюць легкавыя аўтамабілі, не проста на гады, на стагоддзі пайшлі наперад. І ствараць легкавы аўтамабіль, а потым канкурыраваць з гэтымі краінамі, якія вырабляюць сёння тыя ж «Мерседэсы», японскія аўтамабілі, карэйскія і гэтак далей, вельмі складана», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. «Таму была пастаўлена задача — знайсці краіну, якая гатова нам дапамагчы на аснове іх і нашых тэхналогій стварыць прымальны аўтамабіль, аўтамабіль для нашага народа, каб ён і па якасці, і па цане быў для нас выгадны», — падкрэсліў Прэзідэнт. Такой краінай выступіла Кітайская Народная Рэспубліка. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сёння Кітай па гэтых таварах практычна заваёўвае свет, выпускаючы аўтамабілі добрай якасці. У гэтым пераканаліся і ў Беларусі на прыкладзе аўтамабіля «Джылі», некаторыя кампаненты для зборкі якога пастаўляюцца і беларускім бокам.

«Паглядзеўшы на гэтую зборачную вытворчасць, мы прынялі рашэнне: быць у нас легкавому аўтамабілю, і ствараць яго мы будзем разам з кітайцамі на аснове іх тэхналогій. Гэта не значыць, што мы проста возьмем, скапіруем і вырабім аналагічны аўтамабіль. Там, дзе можам (а мы можам — вопыт у нас ёсць зборкі і вытворчасці грузавых аўтамабіляў і кампанентаў для легкавых аўтамабіляў), мы павінны выкарыстоўваць уласны вопыт і ўласныя напрацоўкі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

 

Спыніць падзенне

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўнікамі 45 вядучых прадпрыемстваў-экспарцёраў краіны. Адной з тэм сустрэчы стала Нацыянальная праграма па развіцці экспарту на 2016—2020 гады.

На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі прадпрыемстваў з розных галін вытворчасці: будаўнічай, дрэваперапрацоўчай, хімічнай, харчовай прамысловасці.

— Мы традыцыйна збіраемся з нашымі вядучымі экспарцёрамі ў канцы года, — адзначыў Уладзімір Макей, — каб з улікам мінулага перыяду вызначыць самыя галоўныя праблемы, якія перашкаджаюць павялічваць аб’ёмы, а таксама мэты і задачы на будучыню. А яшчэ мы зараз працуем над Нацыянальнай праграмай развіцця экспарту на 2016—2020 гады. Неабходна абмяняцца думкамі наконт таго, што трэба зрабіць не толькі ў наступным годзе, але і на сярэднетэрміновую перспектыву. Мы павінны прадметна абмеркаваць, як больш актыўна працаваць у экспартным кірунку, і ўнесці прапановы па пераадоленні перашкод, якія існуюць сёння.

 

Ад ідэй — да поспеху

Па словах старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, каб развівацца ў сусветнай эканоміцы, неабходна генерыраваць, ствараць і прадаваць інавацыйныя прадукты. Дзяржава гатова звяртацца да прадстаўнікоў беларускай моладзі па прагрэсіўныя ідэі і новыя падыходы.

Прадстаўнікі Савета Рэспублікі сумесна з БРСМ будуць садзей-нічаць і падтрымліваць ініцыятывы маладых людзей, каб іх праекты маглі пераходзіць ад тэарэтычнай распрацоўкі да рэальнага тавару, які можна было б рэалізаваць на ўнутраным або сусветным рынку. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць прыцягнення спецыялістаў з рэальнага сектара эканомікі, каб тыя, у сваю чаргу, актыўна працавалі з маладымі прадпрымальнікамі і навукоўцамі і дапамагалі давесці праекты да камерцыйнага поспеху.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.