Афіцыйна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Визит в Россию. Президент Беларуси Александр Лукашенко находился с официальным визитом в Российской Федерации. В Москве состоялись переговоры Главы белорусского государства с Президентом России Владимиром Путиным в узком и расширенном составах. В центре внимания находился широкий спектр вопросов двусторонних отношений и международной повестки дня, взаимодействия в интеграционных объединениях. По итогам подписаны международные документы.

 

Галоўная задача

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што год будзе праходзіць ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў. «Нам трэба забяспечыць макраэканамічную стабільнасць, пры гэтым выканаць усе абавязацельствы перад людзьмі, — падкрэсліў беларускі лідар. — Як і было абяцана, прыярытэт у эканоміцы — гэта чалавек. Ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная абарона. Мы будуем эканоміку ведаў. Значыць, нашы прыярытэты — таксама навука і перадавыя, найноўшыя тэхналогіі».

Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што «пакуль больш размоў, чым справы». «Беларусь — суверэнная краіна. Таму вырашэнне існуючых праблем у эканоміцы ў першую чаргу залежыць ад нас саміх, ад таго, як мы працуем, наколькі ўмела гандлюем і эфектыўна прасоўваем сваю прадукцыю як унутры краіны, так і на знешніх рынках», — адзначыў Прэзідэнт.

Патрабуючы мабілізаваць усе сілы для ўздыму эканомікі, Аляксандр Лукашэнка хацеў бы пачуць дакладны адказ на пытанне, на што разлічваюць урад і Нацыянальны банк. «На буйныя прадпрыемствы і новыя праекты? Або будзем чакаць, калі скончыцца паласа непрыемнасцей у сусветнай эканоміцы?» — пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы. Ён запатрабаваў ад урада стварыць такія ўмовы вядзення бізнесу, каб «інвестары самі прыходзілі да нас, самі неслі грошы, а не іх шукалі».

Сітуацыю ў эканоміцы Прэзідэнт ахарактарызаваў як складаную — «сёння ў свеце амаль вайна ідзе». Ён адзначыў: «Трэба мабілізоўвацца вядомымі метадамі, якімі мы ўмеем дзейнічаць, разумеем іх. Трэба грунтавацца на іх і дзейнічаць, а не падкідваць розныя эксперыменты».

«Інфляцыю ўдалося скараціць, але гэтага недастаткова. Трэба больш энергічна яе зніжаць — выходзіць на адназначныя паказчыкі. Тады і будуць макраэканамічная стабільнасць і ўмовы для змяншэння працэнтных ставак па крэдытах», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.

«Зразумела, час мяняецца, і да гэтага часу трэба, перш за ўсё, прыстасоўвацца. Трэба прыстасоўвацца, але не цягнуцца ў хвасце падзей, а імкнуцца да таго, каб гэтыя падзеі, наколькі магчыма, зрабіць карыснымі для нашай краіны і нашага народа, прымаючы адэкватныя захады і выстаўляючы ідэі для падрыхтоўкі рэальных планаў. А для гэтага трэба мабілізоўваць існуючыя сілы і рэсурсы».

Разам з тым, Прэзідэнт заўважыў, што, перш чым планаваць будучы год, неабходна прааналізаваць бягучую сітуацыю і ацаніць базу, ад якой адштурхоўвацца, з чаго зыходзіць, строячы планы і дзеянні ў наступным годзе. Ён таксама адзначыў, што ўрад дакладвае: у цэлым стабільнасць захавана, у поўным аб’ёме і ў тэрмін краіна разлічваецца па ўсіх дзяржаўных абавязацельствах і валютных пазыках. «Гэта добра, але самае галоўнае — каб у будучыні не залазіць у даўгі; трэба, каб развівалася эканоміка», — перакананы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што беларуская эканоміка абсалютна канкурэнтная па цэнавым фактары і якасці. «Цудаў не бывае, у крызісны час мы не можам, нават калі захочам, стварыць новую эканоміку, гэта значыць, замест нашага машынабудаўнічага комплексу, напрыклад, вырабляць нешта касмічнае. Не зможам — ды і не трэба. У нас добрыя людзі, адукацыя, прамысловая школа. Трэба крыху варушыцца, напружвацца», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

 

Мір, бяспека, развіццё

Міжнароднае супрацоўніцтва можа быць эфектыўным і ўзаемавыгадным толькі на аснове гэтых прынцыпаў. Аб гэтым заявіў Прэзі-дэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця» ў Ашхабадзе.

Паводле яго слоў, у сучасным свеце ўзрастае роля малых і сярэдніх дзяржаў. «Іх уклад ва ўстойлівае развіццё і захаванне міру і бяспекі ў сваіх рэгіёнах цяжка пераацаніць», — сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. «Таму вельмі важна, што менавіта гэтыя словы — мір, бяспека, развіццё — з’яўляюцца дэвізам канферэнцыі. Удалы выбар. Яны ж павінны стаць і галоўнымі маякамі нашых сумесных дзеянняў на будучыню», — падкрэсліў беларускі лідар. «Перакананы, што гісторыя па заслугах ацэніць ініцыятыву кіраўніцтва Туркменістана ў правядзенні гэтага мерапрыемства, якое стане важным укладам у справу забеспячэння міру і стабільнасці на Зямлі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

«Мы, маладыя незалежныя дзяржавы, не патрабуем нічога звышнатуральнага. Неабходна адрадзіць давер у міжнародных справах, без якога немагчыма ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. А супрацоўніцтва — гэта, найперш за ўсё, дыялог, гэта ўменне пайсці на кампраміс дзеля агульнай карысці», — лічыць беларускі лідар.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.