АРЫГІНАЛЬНАЯ РЭКЛАМА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

усмихнёмся

У наш час гандаль рознымі таварамі ідзе шпаркімі тэмпамі. Не адстаюць і магазіны, якія растуць, нібы грыбы пасля дажджу. А ў выніку ўзнікае канкурэнцыя. Каб рэалізаваць свой тавар, трэба думаць і пра яго рэкламу.  На якія толькі хітрыкі не ідуць вытворцы! Нядаўна бачыла ў Нясвіжы машыну з арыгінальным надпісам: “Тэхніка з нямецкім характарам”. Цікава, чым ён адрозніваецца ад іншых? Нямецкай педантычнасцю ці нардычнай вытрымкай?

Яшчэ адна машына прапагандуе прадукцыю з гумарам: “Увапхні няўпіхваемае”. Праўду кажучы, я трохі падкарэкціравала апошняе слова, бо яно было некарэктнае для чытача.

Чаго толькі не прыдумаюць рэкламшчыкі!

Раіса Хвір, г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.