Асоба ў бібліятэчнай прафесіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

бел.літ

З 2013 года супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы займаюцца зборам, накапленнем і апрацоўкай матэрыялаў аб людзях, прысвяціўшых усё сваё жыццё бібліятэчнай справе. Мэта гэтага праекта — захаванне іменаў і іх дзейнасці для наступных пакаленняў. У серыі  “Асоба ў бібліятэчнай прафесіі” ўжо выйшлі брашуры з аповедам аб ветэранах-бібліятэкарах, запісаны іх успаміны, яскравыя    эпізоды жыцця. Гэта такія выданні, як “Святло праз кнігу”  пра  Л.С. Дашко,  “Бібліятэка і кніга на ўсё жыццё” пра Ю.С. Станавую, “Бібліятэчную прафесію лічу адной з лепшых” пра Л.К. Гуленка, “Выбраць свой шлях” пра Я. С. Шкраба, “Бібліятэкі не даюць чалавеку расчалавечвацца” пра А.М. Верамчук, “Бібліятэкар — прафесія вечная” пра    А. М. Дашко, “Кніжныя скарбы для вас адчыняю…” пра Г. В. Белякову.

Творчая праца працягваецца, на будучы год плануюцца да выпуску новыя кніжкі-буклеты аб людзях бібліятэчнай справы. Пазнаёміцца з дадзенай літаратурай наведвальнікі  бібліятэкі могуць не толькі ў чытальнай зале, але і на сайце дзяржаўнай установы культуры  “Нясвіж-ская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы”.

Наталля БОГДАН,

 галоўны бібліятэкар   Нясвіжскай цэнтральнай

раённай  бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.