ЦЕСНЫЯ КАНТАКТЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

000019_63420_big

Беларусь прадоўжыць палітыку наладжвання самых прыязных адносін з Ватыканам. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Як адзначыў Прэзідэнт, у перыяд работы Клаўдыа Гуджэроці ў Беларусі зроблена нямала для наладжвання вельмі цесных кантактаў з Ватыканам, з Папам Рымскім. «Хачу Вас запэўніць, што мы ад гэтай палітыкі не адыходзім. Калі ў кагосьці там думка, што Лукашэнка пазіцыю мяняе адносна каталікоў, Каталіцкай царквы і Ватыкана, гэта абсалютна не так, — заявіў Прэзідэнт Беларусі. — Мы нічога не мяняем, мы не паддобрываліся ні да каталікоў, ні да праваслаўных, ні да іншых. Мы праводзілі сумленную палітыку». Аляксандр Лукашэнка працягнуў: «Частка нашых грамадзян — гэта каталікі, гэта вернікі. Яны прынцыповыя людзі, і я паважаю іх пазіцыю».

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.