Дзякуй за працу, ветэраны!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Здымак дэлегацыі на памяць — са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Іванам  Іванавічам Крупко

Здымак дэлегацыі на памяць — са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Іванам Іванавічам Крупко

У сераду ў Палацы культуры  г. Маладзечна адбылося традыцыйнае абласное святочнае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню заслужаных людзей —

ветэранаў аграпрамысловага  комплексу Міншчыны.

Прачытаўшы напярэдадні спіс удзельнікаў урачыстасці, дэлегатаў ад Нясвіжскага раёна, я з радасцю адзначыла, што амаль усіх добра ведаю, не аднойчы некалі у 70-80-90-х гадах сустракаліся на палях, фермах, у цэхах, рыхтавалі публікацыі ў раённую газету.

І назаўтра раніцай у фае будынка райвыканкама, дзе збіраліся дэлегаты перад ад,ездам, прыемна было  бачыць, з якім хваляваннем, расчуленасцю віталіся, пазнавалі адзін  аднаго людзі паважанага ўзросту,  многія з якіх не бачыліся 20 і болей гадоў. Нічога, што няўмольны час пабяліў валасы, што маршчынкі на твары, што павольней стала хада. Яны — носьбіты гісторыі раёна, яе стваральнікі, якія самаадданай, добрасумленнай працай дзеля дабрабыту Айчыны заслужылі вялікую павагу.

Прыемна адзначыць, што ў склад  дэлегацыі былі ўключаны сёлетнія 80-гадовыя юбіляры. Гэта Вера Дзмітрыеўна Макаўчык, якая працавала галоўным  аграномам цяперашняга ААТ “Юшавічы”; Мікалай Іванавіч Дэмух, былы начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама; заслужаны работнік сельскай  гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга, былы механізатар эксперыментальнай базы “Ганусава” Казімір Станіслававіч Шкраба. Яшчэ большы жыццёвы шлях у жывёлавода СВК “Гарадзея” Алены Міхайлаўны Беза, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР, кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга,  узнагароджанай медалём “За працоўную адзнаку”. Яе працоўны стаж — 50 гадоў. А ветэрану АПК Міхаілу Ула-дзіміравічу  Сарычаву 21 лістапада споўнілася 86 гадоў.

Вера Дзмітрыеўна Макаўчык (злева) мае працоўны стаж 42 гады. 26 з іх узначальвала  агранамічную службу калгаса “Слава” (цяпер — ААТ “Юшавічы”). Была сапраўдным  тэхнолагам зямлі, гаспадарка з году ў год нарошчвала  ўраджайнасць сельгаскультур. Вера Дзмітрыеўна з’яўлялася ўдзельнікам ВДНГ СССР, узнагароджана бронзавым медалём выставы. Рупная праца галоўнага спецыяліста адзначана  ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў,  Ганаровай  граматай Вярхоўнага Савета БССР. Антаніна Іванаўна Гаспадарык (справа) працавала жывёлаводам  у ААТ “Грыцкевічы”, была аператарам машыннага даення  кароў на малочнатаварнай ферме “Грыцкевічы”.  Дабівалася высокіх надояў, за што і  ўзнагароджана ордэнам  Працоўнай Славы 3-й ступені і бронзавым медалём  Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР

Вера Дзмітрыеўна Макаўчык (злева) мае працоўны стаж 42 гады. 26 з іх узначальвала агранамічную службу калгаса “Слава” (цяпер — ААТ “Юшавічы”). Была сапраўдным тэхнолагам зямлі, гаспадарка з году ў год нарошчвала
ўраджайнасць сельгаскультур. Вера Дзмітрыеўна з’яўлялася ўдзельнікам ВДНГ СССР, узнагароджана бронзавым медалём выставы. Рупная праца галоўнага спецыяліста адзначана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў,
Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Антаніна Іванаўна Гаспадарык (справа) працавала жывёлаводам
у ААТ “Грыцкевічы”, была аператарам машыннага даення кароў на малочнатаварнай ферме “Грыцкевічы”.
Дабівалася высокіх надояў, за што і ўзнагароджана ордэнам Працоўнай Славы 3-й ступені і бронзавым медалём
Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР

У складзе дэлегацыі раёна таксама — кавалер ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў і “Знак Пашаны”, старшыня Мінскага абласнога камітэта КПБ, старшыня  абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Марыя Мікалаеўна Худая, якая шмат гадоў жыцця і працы аддала Нясвіжчыне, і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Вячаслававіч Радаман. Яны далучыліся да дэлегацыі ў Маладзечне.

На жаль, па ўважлівых прычынах не змаглі паехаць на свята  Казімір Станіслававіч Шкраба, Алена  Міхайлаўна Беза і заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, кавалер ордэна “Знак Пашаны”, уладальнік бронзавага медаля ВДНГ СССР Ніна Уладзіміраўна Бутрымовіч, якая шмат гадоў узначальвала жывёлагадоўчую галіну ў цяперашнім ААТ “Сейлавічы”. Таму чытачы “раёнкі” не ўбачаць іх на агульным  здымку, які быў зроблены перад ад’ездам у Маладзечна.

Сёння мы пачынаем фотазнаёмства з удзельнікамі святочнага  мерапрыемства і прадоўжым яго  ў наступных нумарах “НН”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.