І ЖАРТАМ І ЎСУР’ЁЗ — ПРА НАВАГОДНЯЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

дед мороз

Навагоднія святы па традыцыі мы проста не ўяўляем без цудаў, віншаванняў, падарункаў,  загадак, рэбусаў і розыгрышаў. Ды і самі мы — людцы дзіўныя: самае любімае свята года сустракаем двойчы: 31 снежня і 13 сту-дзеня. 31 і 13 — гэтыя лічбы быццам Дзед Мароз ці Снягурка на радасцях памянялі месцамі, каб нам яшчэ дасталося больш жартаў і вясёлых хвілінак. Ды што там пераблыталі?! Не паспеем адтанчыць зімовыя карагоды, як адразу пачынаем марыць пра… летні адпачынак.

Навагоднія часы — гэта найлепшы час падсумаваць вынікі, акрэсліць планы на будучы год.  Толькі, калі ласка, не сцвярджайце, як папугай: усё новае — гэта добра забытае старое…

Стары год трэба адпускаць з любоўю. Старыя добрыя часіны нават у старасці не грэх узгадаць! Хто ж да будучага года стаіць спінай, той так і застаецца ў старым… Скажу чэсна: у тыя залатыя старыя часіны зла на ўсіх проста не хапала, а было, мусіць,  больш мудрасці, дабрыні, павагі, узаемаразумення, вернага сяброўства і прачулага кахання…

Канешне, што было — таго не вернеш. Упэўнены: хто вельмі  моцна шкадуе пра мінулае, той не задаволены цяперашнім. Ніколі не кажыце, што раней і мінулае было лепшым. Не сцвярджайце, што 100 гадоў таму і Новы год быў такім жа, толькі таннейшым…

Няхай у вашым жыцці ніколі не здарыцца такой навагодняй сітуацыі: вярнуўся ў старое — а там нікога!.. Дый вельмі горка сустракаць Каляды адзінокім і забытым.

Не зачыняйце дзверцы ў сваіх сэрцаў! Памыйце шкло ў сваіх душах! Помніце: мінулае знішчае фантазіі, будучыня вынішчае памяць… Нашу дэпрэсію выклікаюць не рэальныя, нават самыя складаныя,  абставіны, а лянота зрабіць усё як след.

Таму давайце ў Новым годзе жыць прыгожа і па-людску! Каб не толькі святы, але і ўсе дні года  сталі сапраўднай навагодняй казкай. Няхай вашы гадзіннікі будуць толькі шчаслівымі!

2016 год — год Малпы. Жыццё малпаў, як і чалавека, — гэта таксама цэлы свет. Малпы адносяцца да нешматлікіх жывёл, якія могуць пазнаваць сябе ў люстэрку. Большую частку свабоднага часу малпы займаюцца доглядам за знешнасцю тых, хто побач. Ну чым не дзяўчаты?  А самцы прыматаў лысеюць, як і мужчыны.

Быў зафіксаваны выпадак, калі малпа прайшла тэст на ІQ з вынікам, які адпавядае ўзроўню развіцця дарослага амерыканца.

Хоць малпы і вельмі падобныя да чалавека, аднак  навучыць размаўляць іх нельга, бо ў іх мазгах адсутнічае моўны цэнтр. І усё ж добрае ёсць, упэўнены,   у кожным стварэнні боскім.

Я доўга думаў і нарэшце ўцяміў: усе мы не ўтварыліся ад малпаў. Проста многаму ад іх навучыліся… Аднак ёсць у гэтых цікавых жывёл і пэўны станоўчы момант: яны ўмеюць жыць у адзінстве з прыродай.

Дык давайце і мы паклапоцімся аб роднай прыродзе — пасадзім у новым годзе новыя дрэўцы ў лясах Бацькаўшчыны! Каб на ўсіх хапіла. Пасадзім дрэвы для дзяцей і ўнукаў.  Пасадзім шмат хвой і елачак, каб шчасце ўваходзіла ў кожную беларускую хату і доўга там стаяла!..

Канстанцін КАРНЯЛЮК,

г. Віцебск. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.