КАБ СЭРЦАМ НЕ СТАРЭЦЬ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

пожілые

Для гэтага трэба быць актыўнымі, у любым узросце. Такі просты пастулат красамоўна даказалі ўдзельнікі фестывалю рэгіянальных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што адбыўся ў Клецку. На яго сабраліся прадстаўнікі чатырох раёнаў: гаспадары, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Няс-віжскага. У фае мясцовага Дома культуры нас гасцінна сустракалі  суседзі, падарылі самаробныя кветкі, прадэманстравалі выставу майстроў народнай творчасці. Дэвізам фестывалю сталі жыццесцвярджальныя словы: “Нам рана жыць успамінамі”. Песню з такой назвай і выканалі клецкія артысты, удзельнікі клуба “Залаты ўзрост”. Яго кіраўнік Вольга Герасімовіч сабрала нераўнадушных і актыўных людзей, аб’яднаных жаданнем прыносіць людзям і сабе добры настрой і быць заўсёды ў гушчыні жыцця.

Прысутных цёпла віталі прадстаўнікі Клецкага райвыканкама і некаторых грамадскіх арганізацый, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія па заслугах ацанілі работу клуба “Залаты ўзрост” і пажадалі ўсім новых поспехаў у важнай справе. Пранікнёныя  і прыгожыя словы вядучых фестывалю Вольгі Герасімовіч і Мікалая Закруты настроілі ўсіх на аптымістычны і вясёлы лад, далі магчымасць адчуць цеплыню сяброўскай сустрэчы. Былі паказаны слайды аб рабоце названага клуба: гурток “Майстрыха”, акцыя  “Падары ёлцы цацку”,  аб’яднанне “Здравушка”, збор адзення для дома-інтэрната і іншыя карысныя справы. Затым спявалі ўдзельніцы вакальнай групы “Сяброўкі”, малады інвалід  Анджэй  Іваней.

Аб тым,  што могуць людзі пажылога ўзросту, расказала супрацоўнік Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Варабей. Тут і работа клуба “Альбом майго жыцця”, і выезды ў Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і і інвалідаў з канцэртамі і дастаўкай адзення, выставы творчасці людзей паважанага ўзросту, паездкі на экскурсіі, вечары адпачынку і г.д. Затым несвіжане выканалі песні “Хмары ў блакіце”, “Ой, у зялёненькім садочку”, “Галіна” і іншыя.

Было што расказаць і прадстаўнікам Стаўбцоўшчыны, у іх школе мудрых людзей заняткі самыя разнастайныя: вязанне і вышыўка, спевы, танцы, паэтычныя вечарыны, вырабы з бісеру і паперы. А самае галоўнае — пажылыя ахвотна збіраюцца разам, каб заняцца добрай справай і падзяліцца вопытам, развучыць новую песню. Удзельнікі клуба  падарожнічаюць па славутых мясцінах земляка, песняра Беларусі Якуба Коласа, чытаюць яго вершы.

Дэлегацыя Уздзенскага раёна таксама мае ў сваім багажы шэраг добрых спраў. Створана вакальная група “Сакавіца”, дзейнічае літаратурнае аб’яднанне “Нёманец”, гурток, дзе ствараюцца рукатворныя шэдэўры. Пра ўсё гэта напісала ў сваёй паэме актывістка і паэтэса Тамара Каляда, якая і прывезла з сабой даны твор з ілюстрацыямі.

Супрацоўнік  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага райвыканкама Вольга Бранавіцкая падзякавала пажылым людзям за іх актыўную жыццёвую па-зіцыю і пажадала новых поспехаў у дзейнасці кожнага клуба.

Затым усе сабраліся на святочны “агеньчык”, дзе зноў гучалі вясёлыя песні, жарты і вершы, можна было патанцаваць. І нельга было сказаць, што гэтыя людзі пажылыя. Ва  ўсіх гарэлі вочы, іскрыліся жарты, па-маладому хадзілі ногі пад бадзёрую музыку. На мой погляд, такія сустрэчы вельмі  цікавыя  і карысныя, бо людзі пажылога ўзросту адчуваюць сябе патрэбнымі і аптымістычнымі, гатовымі да новых дзеянняў і абмену вопытам з суседзямі. Дэвізам прагучала заключная фраза фестывалю: “Давайце жыць і сэрцам не старэць”.

Раіса ХВІР,

удзельніца клуба “Альбом майго жыцця”

 Нясвіжскага РТЦСАН.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.