Людзі — залаты фонд “Новага жыцця”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Андрэй Ратомскі  ўзначальвае ААТ “Новае жыццё” з лютага 2010 года. За гэты час  у гаспадарцы адбыліся добрыя перамены:  павысілася  ўраджайная сіла  гектара, павялічылася вытворчасць малака і мяса. Абнаўляюцца  вытворчыя памяшканні. Вось і гэты здымак  Андрэя Казіміравіча  журналіст Аксана Грох зрабіла ў кастрычніку бягучага года на МТФ “Аношкі” падчас адкрыцця пасля рэканструкцыі кароўніка на 160 галоў,  з даільнай залай

Андрэй Ратомскі ўзначальвае ААТ “Новае жыццё” з лютага 2010 года. За гэты час у гаспадарцы адбыліся добрыя перамены: павысілася ўраджайная сіла гектара, павялічылася вытворчасць малака і мяса. Абнаўляюцца вытворчыя памяшканні. Вось і гэты здымак Андрэя Казіміравіча журналіст Аксана Грох зрабіла ў кастрычніку бягучага года на МТФ “Аношкі” падчас адкрыцця пасля рэканструкцыі кароўніка на 160 галоў, з даільнай залай

Візітоўка

Адкрытае акцыянернае таварыства “Новае жыццё” мае 4323 га сельгасугоддзяў, у т.л. 3356 га — ворыва. Бал ворыўнай зямлі — 44,1.

Сярэдняспісачная колькасць  работнікаў — 316 чалавек.

У 2015-м, апошнім годзе бягучай пяцігодкі, атрымана 10875 т малака, 1300 т мяса, 24015 т цукровых буракоў, 16632 т збожжавых у бункернай вазе, 20020 т збожжавых з кукурузай.  У параўнанні з  апошнім годам мінулай пяцігодкі (2010 г.)  рост вытворчасці склаў: малака — 133,1 %, мяса — 134,7 %, цукровых буракоў — 108,7 %,  збожжавых — 148,1 %, збожжавых з кукурузай — 145,1 %. Прадукцыйнасць працы вырасла ў 7,5 раза.

За пяцігодку ў эксплуатацыю ўведзены МТФ “Жанкавічы” на 800 галоў дойнага статка і збожжасховішча на 6 тысяч тон зерня. З 9-і  старых памяшканняў МТФ 5 рэканструявана  са зменай тэхналогій і прымяненнем комплекснай механізацыі.

 

Ларыса Кулакова 15 гадоў працуе ў ААТ “Новае жыццё”, 13 з іх — галоўным бухгалтарам. Наогул жа яе бухгалтарскі стаж складае 28 гадоў. Вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці  набыла ў інстытуце народнай  гаспадаркі імя  Куйбышава (так  раней называўся Беларускі   дзяржаўны   эканамічны  ўніверсітэт).  Працавала  ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Потым   пераехала на Нясвіжчыну. У “Новым жыцці” прынялі добра.  Выдзелілі 2-пакаёвую кватэру, а ў 2010 годзе — дом сядзібнага тыпу. — Калектыў бухгалтэрыі дружны, усе нашы жанчыны таксама даўно  працуюць, вопытныя. Малайцы, заўсёды стараюцца,  дапамагаюць усе пытанні вырашаць. Падаткі, квартальныя  справаздачы, гадавыя справаздачы — робім усё разам, дружна, — расказвае Ларыса  Тадэушаўна. — Напрыклад, бухгалтар па зарплаце Ірына Мікалаеўна Тамашэвіч — вельмі адказны работнік, намеснік галоўнага бухгалтара Ірына Анатольеўна Піманава… Наогул, усе заслугоўваюць самых добрых слоў

Ларыса Кулакова 15 гадоў працуе ў ААТ “Новае жыццё”, 13 з іх — галоўным бухгалтарам. Наогул жа яе бухгалтарскі стаж складае 28 гадоў. Вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці набыла ў інстытуце народнай гаспадаркі імя
Куйбышава (так раней называўся Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт).
Працавала ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Потым пераехала на Нясвіжчыну. У “Новым жыцці” прынялі добра.
Выдзелілі 2-пакаёвую кватэру, а ў 2010 годзе — дом сядзібнага тыпу. — Калектыў бухгалтэрыі дружны, усе нашы жанчыны таксама даўно працуюць, вопытныя. Малайцы, заўсёды стараюцца, дапамагаюць усе пытанні вырашаць. Падаткі, квартальныя справаздачы, гадавыя справаздачы — робім усё разам, дружна, — расказвае Ларыса Тадэушаўна. — Напрыклад, бухгалтар па зарплаце Ірына Мікалаеўна Тамашэвіч — вельмі адказны работнік, намеснік галоўнага бухгалтара Ірына Анатольеўна Піманава… Наогул, усе заслугоўваюць самых добрых слоў

Значнай падзеяй адыходзячага года для  калектыву ААТ “Новае жыццё” стала дасягненне ўпершыню ў гісторыі гаспадаркі ўраджайнасці збожжавых культур 98,9 ц/га ў бункернай вазе, што на 6,5 ц/га больш леташняга. Па прадуктыўнасці збожжавага кліна таварыства знаходзіцца на другім месцы ў раёне. І на першым месцы — па выха-дзе збожжа ў разліку на 1 бала-гектар пасяўной плошчы (261 кг).

Валавая вытворчасць збожжа дасягнула сёлета 16632,8 т, што на 1391  т больш мінулагодняга. Або на 1 працуючага  атрымана па 52,6 тоны (+5,1 т да ўзроўню     2014 г.)

Сярэдняя нагрузка на 1 збожжаўборачны камбайн падчас жніва-2015 склала 178 гектараў і 1753  тоны намалочанага зерня. Гэта вышэй леташніх паказчыкаў адпаведна на 16 га і на 262 т.

У гаспадарцы шмат выдатных механізатараў, дзякуючы старанням якіх і павялічваецца ўра-джайная сіла гектара.

Абсалютным лідарам сярод камбайнераў па намалоце збожжа і зернебабовых стаў у гаспадарцы Георгій Антановіч. Ён выйшаў на другое месца ў раённым спаборніцтве старшых  камбайнераў на жніве-2015 сярод гаспадарак першай групы. Усяго з улікам уборкі кукурузы на зерне Георгій Іванавіч занёс  на свой рахунак 3214,58 тоны.

Значны аб’ём работы выканаў падчас нарыхтоўкі кармоў  механізатар Іван  Антановіч. Яго “Нью Холанд” выдаў сёлета на гара 8479,4 т  сянажнай масы і 15112,52 т кукурузнай здробненай масы на  сілас. Мікалай Коўшаль больш за іншых перавёз сенажу — 1816,4 тоны — і зялёнай масы кукурузы — 2373,7 тоны.

Засуха не дала сёлета магчымасці сабраць той ураджай цукровых буракоў, на які спадзяваліся, які планавалі.  Але ж выхад 600,3 цэнтнера  салодкага кораня з гектара ў “Новым жыцці” — гэта лепшы паказчык па раёне. На ўборцы буракоў пастараўся механізатар  Дзмітрый Юрашчык. Своечасова выкапаў іх на ўсіх 400 гектарах.

Адначасова механізатары стваралі надзейны падмурак ураджаю 2016 года. Уносілі ўгнаенні, хімікаты, апрацоўвалі глебу, сеялі азімыя збожжавыя, уздымалі зябліва. На ворыве мне адзначылі Юрыя Ханцэвіча, на сяўбе — Сяргея Абрамовіча і Віктара Буйко.

Уладзімір Валочнік на ферму “Долкінды” прыйшоў тры гады таму,  даглядае буйную рагатую жывёлу  на адкорме. На ферме знаходзіцца каля 600 быкоў. Даглядае іх разам з Мікалаем Граковічам. Падкідаюць корм, каб усё, што прывязе  кормараздатчык,  жывёлай было з’едзена,  падсцілаюць быкоў здробненай саломай, наводзяць у  памяшканнях (а іх тут чатыры) парадак. Робяць усё, каб быкі добра набіралі вагу. А яны і набіраюць. Так, за 11 месяцаў гэтага года сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе кожнага адкормка склала 1033 г, што на 40 г больш леташняга. Валавая прывага дасягнула 1997,8 ц (+72,9 ц).  Наогул жа ў гаспадарцы Уладзімір Васільевіч 31 год. Быў  механізатарам, апошнім часам упраўляў трактарам МТЗ-1221.  Рыхтаваў  глебу, касілкай КПС убіраў травы, на ПІМе адвозіў здробненую травяную масу з сенажаці. На працягу 15-і жніўных сезонаў садзіўся за штурвал збожжаўборачнага камбайна.  Працаваў на “Ніве”, на “Доне”. А калі пайшоў на льготную пенсію, вырашыў перакваліфікавацца ў жывёлавода. Новая работа,  прызнаецца, падабаецца. Мае Уладзімір Валочнік хобі: ён — заўзяты рыбак. І адзін  у выхадныя спяшаецца з вудай або спінінгам да вады,  і не ігнаруе калектыўных паездак на рыбалку, якія  арганізуе прафкам акцыянернага таварыства

Уладзімір Валочнік на ферму “Долкінды” прыйшоў тры гады таму, даглядае буйную рагатую жывёлу на адкорме. На ферме знаходзіцца каля 600 быкоў. Даглядае іх разам з Мікалаем Граковічам. Падкідаюць корм, каб усё, што прывязе кормараздатчык, жывёлай было з’едзена, падсцілаюць быкоў здробненай саломай, наводзяць у памяшканнях (а іх тут чатыры) парадак.
Робяць усё, каб быкі добра набіралі вагу. А яны і набіраюць. Так, за 11 месяцаў гэтага года сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе кожнага адкормка склала 1033 г, што на 40 г больш леташняга. Валавая прывага дасягнула 1997,8 ц (+72,9 ц).
Наогул жа ў гаспадарцы Уладзімір Васільевіч 31 год. Быў механізатарам, апошнім часам упраўляў трактарам МТЗ-1221.
Рыхтаваў глебу, касілкай КПС убіраў травы, на ПІМе адвозіў здробненую травяную масу з сенажаці. На працягу 15-і жніўных сезонаў садзіўся за штурвал збожжаўборачнага камбайна.
Працаваў на “Ніве”, на “Доне”.
А калі пайшоў на льготную пенсію, вырашыў перакваліфікавацца ў жывёлавода. Новая работа, прызнаецца, падабаецца.
Мае Уладзімір Валочнік хобі: ён — заўзяты рыбак. І адзін у выхадныя спяшаецца з вудай або спінінгам да вады, і не ігнаруе калектыўных паездак на рыбалку, якія арганізуе прафкам акцыянернага таварыства

Брыгадзір малочнатаварнай фермы “Жанкавічы” Вольга Бондар і аператар машыннага даення Людміла Дрозд

Брыгадзір малочнатаварнай фермы “Жанкавічы” Вольга Бондар і аператар машыннага даення Людміла Дрозд

Здаецца, што толькі такая мілая, ласкавая жанчына, як Алена Палхоўская, і павінна  даглядаць  маленькіх цялятак. Яна з імі няньчыцца, як з дзеткамі.  Алена Фёдараўна на працягу 15-і гадоў працавала аператарам  машыннага  даення на фермах  “Жанкавічы” і “Аношкі”, потым даглядала цялят на Аношкаўскай ферме. Апошнія тры гады пад яе апекай — цяляткі прафілактычнага перыяду (ад  нараджэння да  месячнага ўзросту)

Здаецца, што толькі такая мілая, ласкавая жанчына, як Алена Палхоўская, і павінна даглядаць маленькіх цялятак. Яна з імі няньчыцца, як з дзеткамі. Алена Фёдараўна на працягу 15-і гадоў працавала аператарам машыннага даення на фермах “Жанкавічы” і “Аношкі”, потым даглядала цялят на Аношкаўскай ферме. Апошнія тры гады пад яе апекай — цяляткі прафілактычнага перыяду (ад нараджэння да месячнага ўзросту)

Жывёлаводы МТФ “Жанкавічы” Аляксандр Дзяркач і Сяргей Маляйковіч. У высокіх надоях малака ёсць і іх заслуга

Жывёлаводы МТФ “Жанкавічы” Аляксандр Дзяркач і Сяргей Маляйковіч. У высокіх надоях малака ёсць і іх заслуга

Узначальвае галіну земляробства галоўны аграном Міхаіл Канановіч, граматны спецыяліст, нераўнадушны чалавек. За высокія паказчыкі ў раслінаводстве, за яго планамерную, удумлівую работу Міхаілу Міхайлавічу было прысвоена  званне “Чалавек года Міншчыны-2014”.

А колькі добрых працаўнікоў занята на  іншых работах, вельмі неабходных у жыцці сельгаспрадпрыемства! Падчас нядаўняй паездкі ў акцыянернае таварыства мы сустракаліся  з людзьмі розных прафесій, і аб’ектыў фотакамеры выхопліваў гэтыя рабочыя моманты.

Прыкметны рост дала жывёлагадоўля. Яе валавой прадукцыі атрымана на 63080,6 млн. рублёў — 104 % да леташняга ўзроўню. У разліку на 1 бала-гектар вырашчана 6,42 кг жывёлы (рост 118,8 %), атрымана 54,02 кг малака (рост 104,4 %).

Прыемна бачыць, што ў гаспадарцы расце і аб’ём вытворчасці, і якасць прадукцыі. Так, валавы надой малака за 11 месяцаў  склаў 99946 ц — рост 104,5 % да леташняга ўзроўню. Надой на фуражную карову дасягнуў 6804 кг (+215 кг). Таварнасць  — 94,6 % (вырасла на 0,2 %). Павялічылася і тлустасць малака. Летась яна была  3,48 %, цяпер стала 3,72 %. Вышэйшым гатункам  і класам “экстра” прададзена 99,1 % малака (было 98,4 %).

Сярод аператараў машыннага даення кароў наперадзе — Наталля Хоміч з МТФ “Наруцавічы”, якая на адну фуражную карову надаіла  7395 кг малака. Да таго ж, гэта на 945 кг болей леташняга. Затым ідзе звяно з фермы “Жанкавічы” ў складзе Алены Вараб’ёвай, Алены Пятрэнка, Людмілы Дрозд і Таццяны Марук. На рахунку кожнай — па 7272 кг малака ад каровы (плюс склаў 49 кг).  Новая МТФ “Жанкавічы” з даільнай залай поўнасцю ўвайшла ў строй  дзеючых чатыры гады таму (толькі радзільнае аддзяленне запусцілі тры гады таму). І стала сапраўднай фабрыкай  па вытворчасці малака. Тут зараз знаходзіцца 819 кароў (заўважу, што ўвесь дойны статак гаспадаркі налічвае  1480 галоў). З пачатку 2015  г. на ёй атрымалі 59548 ц малака — значна болей,  чым на трох астатніх фермах (“Аношкі”, “Казлы” і “Наруцавічы”), разам узятых. Кіруе гэтай фабрыкай  малака Вольга Бондар.

У мясаперапрацоўчым цэху таварыства: абвальшчык мяса  Сяргей Маскалік, электрык-наладчык Мікалай Пахвалёны,  галоўны тэхнолаг Антаніна Высоцкая, фаршасастаўляльнік Вольга Раманчук

У мясаперапрацоўчым цэху таварыства: абвальшчык мяса
Сяргей Маскалік, электрык-наладчык Мікалай Пахвалёны,
галоўны тэхнолаг Антаніна Высоцкая, фаршасастаўляльнік Вольга Раманчук

Механізатара Васіля Лявончыка засталі за падбуртоўкай  збожжа на складзе “Наруцавічы”. Ён працуе на пагрузчыку  “Амкадор”. На працягу сельскагаспадарчага года даводзіцца шмат чаго  выконваць: грузіць кармы, салому, кампосты, збожжа, буракі. З усімі заданнямі спраўляецца акуратна. У “Новым жыцці” Васіль Уладзіміравіч працуе  20 гадоў. Пераехалі сюды, на радзіму жонкі,  з Клецкага раёна.  Спачатку жылі ў калгаснай гасцініцы ў Казлах, потым кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла там жа зруб дома, а малады  гаспадар сам заканчваў сваё жыллё

Механізатара Васіля Лявончыка засталі за падбуртоўкай збожжа на складзе “Наруцавічы”. Ён працуе на пагрузчыку “Амкадор”. На працягу сельскагаспадарчага года даводзіцца шмат чаго выконваць: грузіць кармы, салому, кампосты, збожжа, буракі. З усімі заданнямі спраўляецца акуратна.
У “Новым жыцці” Васіль Уладзіміравіч працуе 20 гадоў. Пераехалі сюды, на радзіму жонкі, з Клецкага раёна. Спачатку жылі ў калгаснай гасцініцы ў Казлах, потым кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла там жа зруб дома, а малады гаспадар сам заканчваў сваё жыллё

У склад ААТ “Новае жыццё” ўваходзіць яго структурнае  падраздзяленне — гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Аношкі”, у распараджэнні якога — два прадуктовыя магазіны  (у аграгарадку Аношкі і Нясвіжы).  У першы мы і наведаліся падчас паездкі ў акцыянернае  таварыства.  За прылаўкам завіхалася  прадавец  Зоя Кур’ян (на здымку).  Пакупнікоў у гандлёвай зале было багата. Значыць, тавары  карыстаюцца попытам.  Працуе магазін  з 9 да 20 гадзін без перапынку  на абед і выхадных.  Рабочы час  за прылаўкам раздзяляюць  яшчэ прадавец Алена  Кажэўнікава  і загадчык магазіна  Людміла Кажэўнікава.  Як расказала  Людміла Уладзіміраўна,  гандлююць яны мяснымі вырабамі  перапрацоўчага  цэха ААТ “Новае жыццё”, завозяць курэй і рыбныя прасервы. Кожны дзень  ёсць у продажы малочныя прадукты.  Сваім транспартам штодзённа дастаўляюць з Нясвіжскага хлебазавода свежыя хлеба-булачныя вырабы. Людзі ведаюць, што падчас адкрыцця раніцай магазіна хлеб ужо можна купіць.  Вялікі тут выбар фруктаў, розных іншых тавараў. І, зразумела,  да святочнага стала вяскоўцы  набываюць шампанскае. Гандлёвая зала ўпрыгожана  да Новага года, што стварае асаблівы, прыўзняты настрой

У склад ААТ “Новае жыццё” ўваходзіць яго структурнае падраздзяленне — гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Аношкі”, у распараджэнні якога — два прадуктовыя магазіны (у аграгарадку Аношкі і Нясвіжы).
У першы мы і наведаліся падчас паездкі ў акцыянернае таварыства.
За прылаўкам завіхалася прадавец Зоя Кур’ян (на здымку). Пакупнікоў у гандлёвай зале было багата. Значыць, тавары карыстаюцца попытам. Працуе магазін з 9 да 20 гадзін без перапынку на абед і выхадных. Рабочы час за прылаўкам раздзяляюць яшчэ прадавец Алена Кажэўнікава і загадчык магазіна Людміла Кажэўнікава.
Як расказала Людміла Уладзіміраўна, гандлююць яны мяснымі вырабамі перапрацоўчага цэха ААТ “Новае жыццё”, завозяць курэй і рыбныя прасервы. Кожны дзень ёсць у продажы малочныя прадукты.
Сваім транспартам штодзённа дастаўляюць з Нясвіжскага хлебазавода свежыя хлеба-булачныя вырабы. Людзі ведаюць, што падчас адкрыцця раніцай магазіна хлеб ужо можна купіць. Вялікі тут выбар фруктаў, розных іншых тавараў. І, зразумела, да святочнага стала вяскоўцы набываюць шампанскае. Гандлёвая зала ўпрыгожана да Новага года, што стварае асаблівы, прыўзняты настрой

Варта назваць і лепшых аператараў машыннага даення з іншых фермаў. Гэта Ала Гадун з МТФ “Казлы”, у якой надой на карову склаў 6755 кг (+18 кг). Вышэй, чым у сярэднім па ферме, прадуктыўнасць кароў у Алены Шыбут з МТФ “Наруцавічы” (6377 кг, плюс  — 980 кг). А ў разрэзе фермаў па  надою на карову ўслед за “Жанкавічамі” ідзе МТФ “Казлы” (6677 кг, плюс — 1104 кг).

Эфектыўна вядзецца і вытворчасць мяса. Так, усяго буйной рагатай жывёлы і свіней з пачатку года атрымана (вырашчана) 11873 ц, рост да 2014  г. склаў 103,5 %. Сярэднясутачная прывага буйной  рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме дасягнула 868 грамаў (+13 г). Асобныя працаўнікі, якія даглядаюць буйную рагатую жывёлу, дабіліся яшчэ лепшых вынікаў. Так, аператары па доглядзе цялят прафілактычнага перыяду Алена Палхоў-ская  з МТФ “Жанкавічы” і Святлана  Ганчарова з МТФ “Наруцавічы” атрымалі па 1081 г сярэднясутачнай прывагі. Мікалай Граковіч і Уладзімір Валочнік з фермы “Долкінды” на адкорме быкоў — па 1033 грамы.

На вытворчасці ялавічыны адбылося зніжэнне  такіх немалаважных паказчыкаў, як расход кармоў на 1 ц прывагі (было 7,44 ц кармавых адзінак, стала 7,17 ц к. адз.) і расход электраэнергіі на 1 тону прывагі (было 69,5 квт-час, стала 67,2). Даныя факты  сведчаць аб тым, што нарошчванне вытворчасці  ялавічыны ідзе інтэнсіўным шляхам, і ў гаспадарцы не проста  імкнуцца павялічыць “вал”, але і вырашаюць эканамічныя пытанні.

У тым жа складзе ў Наруцавічах стаяла пад пагрузкай аўтамашына ГАЗ-3307. Мы пазнаёмі-ліся  і з яе гаспадаром — вадзіцелем Уладзімірам Шарапам. Ён перавозіць зерне ў млын.  Летам дастаўляў збожжа ад камбайнаў на сушыльны комплекс, дзяжурыў на збожжатаку.  У яго распараджэнні таксама  бензавоз. А такую спецыфічную машыну можна даверыць асабліва  акуратнаму чалавеку. Уладзімір Яўгенавіч — мясцовы.  Да службы  ў арміі працаваў  памочнікам камбайнера,  закончыў аўташколу. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную гаспадарку

У тым жа складзе ў Наруцавічах стаяла пад пагрузкай аўтамашына ГАЗ-3307. Мы пазнаёмі-ліся і з яе гаспадаром — вадзіцелем Уладзімірам Шарапам. Ён перавозіць зерне ў млын.
Летам дастаўляў збожжа ад камбайнаў на сушыльны комплекс, дзяжурыў на збожжатаку.
У яго распараджэнні таксама бензавоз. А такую спецыфічную машыну можна даверыць асабліва акуратнаму чалавеку. Уладзімір Яўгенавіч — мясцовы.
Да службы ў арміі працаваў памочнікам камбайнера, закончыў аўташколу. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную гаспадарку

IMG_7623

Механізатара Мікалая Акуліка мы сустрэлі на вуліцы Цэнтральнай у Аношках. Ён вёз на ферму сечку. Наогул жа перавозіць яшчэ кармы і арганіку, падчас сезонных работ арэ глебу, уносіць хімікаты

З прыбыткам працуе і  мясаперапрацоўчы цэх.  Яго рэнтабельнасць за 10 месяцаў бягучага года раўняецца 14,3 %. А выручка ад рэалізацыі прадукцыі — 6026 мільёнаў рублёў.

Гэты цэх пачаў дзейнічаць у 1992 годзе, і з першага дня ў ім працуе  галоўным тэхнолагам  Антані-на Высоцкая, яна ж — і кіраўнік  калектыву. А ў калектыве — 25 чалавек. Яго дэвіз — даваць спажыўцам натуральную і смачную прадукцыю.

— Наша прадукцыя ўся — з натуральнага мяса, без дабаўлення соевага бялку, — расказвае  Антаніна Вячаславаўна. — Асабліва падабаюцца пакупнікам вяндліна сялянская рубленая, зельц мінскі новы, каўбаскі сыравяленыя, каўбаскі сырыя духмяныя, купаты фармавыя апетытныя. А якія смачныя гру-дзінка салёная і сала салёнае, бо мы смалім тушы газавай гарэлкай, як дома. Вэнджанне мясных вырабаў вядзём на дыме ад дроў і апілак.

Усяго, з паўфабрыкатамі і субпрадуктамі, цэх пастаўляе на прылаўкі магазінаў каля  100 найменняў прадуктаў.

Вось і закончылася наша  экскурсія  па “Новым  жыцці”. У ролі гіда выступіла намеснік  дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафсаюзнага  камітэта Іна Сцяпура. Яна пасадзейнічала арганізаванай рабоце журналістаў. А галоўны эканаміст Сяргей Антанюк загадзя падрыхтаваў для газеты аналіз вытворчай  дзейнасці  сельгаспрад-прыемства. Дзякуючы ўсяму гэтаму, мы аператыўна справіліся  са сваёй задачай — расказаць пра людзей адкрытага акцыянернага таварыства, іх паўсядзённыя  справы, працоўныя дасягненні.

З дня ў дзень, з году ў год выконваюць яны сваю высакародную місію хлебароба, уносяць пасільны ўклад у забеспячэнне эканамічнай бяспекі нашай дзяржавы, дбаюць аб росквіце і багацці роднай зямлі. Яны дастойныя вялікай павагі і шчырых слоў глыбокай удзячнасці.

…А Іна Вячаславаўна Сцяпура, развітаўшыся з журналіс-тамі, паспяшалася па сваіх справах — трэба было ўручыць да Каляд і Новага года прадуктовыя наборы работнікам і пенсіянерам (дарэчы, іх атрымаюць 342 былыя працаўнікі сельгаспрадпрыемства). Акрамя таго, каб у падраздзяленнях акцыянернага таварыства маглі накрыць да святаў “салодкі стол”, выпіць чаю, туды завезлі цукеркі, торты, сокі. Гэта — падарунак ад дырэкцыі  таварыства.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.