Малайцы, несвіжане!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

У гэты дзень Ганцавічы сталі сведкай цікавай з’явы культурнага жыцця: да нас прыязджалі госці з Нясвіжа — хор ветэранаў працы “Аптымісты”. У зале гарадскога Дома культуры сабралася многа слухачоў розных узростаў, але найбольш было прадстаўнікоў “залатога” ўзросту.

У цэлым канцэрт з Нясвіжа ўразіў. Вельмі спадабаліся песні ў выкананні хору: “Бераг юнацтва”, “Цераз рэчаньку”, “Бяседа”. Да-спадобы прыйшліся гледачам песні ў сольным выкананні Б. Вятлугіна, Я. Случака, а таксама дуэтаў, трыа, квартэта.

А ў час чытання верша “Малітва маці” Міхаілам Петручэнем у зале ўсталявалася такая цішыня, што было чутно толькі дыханне людзей.

Выдатна справіўся са сваёй роллю акампаніятар А. Гапановіч. Баян у яго руках не проста іграў тую ці іншую мелодыю, а быццам спяваў яе.

Кожны нумар канцэртнай праграмы заслугоўваў сапраўдныя авацыі з выкрыкамі “Брава!”, “Малайцы!”

Удзельнікі хору ветэранаў працы з Нясвіжа і народнага хору ветэранаў з Ганцавіч на сцэне ГДК абмяняліся караваямі.

Вялікі дзякуй кіраўніку хору І. Латушка, старасце Б. Вятлугіну, арганізатару паездкі Г. Ярмалінскай, усім удзельнікам хору ветэранаў працы за самадзейную мастацкую творчасць і прыгожыя песні.

З павагай

Аляксандр СВІРЫД,

удзельнік народнага хору Ганцавіцкага ДК.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.