Мінская вобласць крочыць у 2016 год з аптымізмам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

210867-01

22 снежня  ў Лагойску  прайшла   чарговая прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага  аблвыканкама Сямёна Шапіры для  рэспубліканскіх  і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

 

Па традыцыі, перад пачаткам мерапрыемства журналісты пазнаёміліся з турыстычнай інфраструктурай Лагойшчыны, пабывалі на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна.  Асаблівую цікавасць у прадстаўнікоў СМІ выклікала дзейнасць ТАА «Друкарня «Паліпрынт» і сялянскай фермерскай гаспадаркі «Цнянскія экапрадукты».

Адказваючы на першае пытанне журналістаў аб планах на 2016 год, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра зазначыў, што за апошнія тры гады ў Мінскай вобласці створана каля 8 тысяч працоўных месцаў, дзякуючы рэалізацыі інвестдагавораў па стварэнні новых прадпрыемстваў. Па словах кіраўніка сталічнага рэгіёна, на працягу трох гадоў было рэалізавана больш за 170 інвестдагавораў. «Адна з галоўных задач — захаваць усе працоўныя калектывы, — падкрэсліў губернатар. — У наступным годзе прырост новых працоўных месцаў будзе забяспечаны ў большай ступені за кошт стварэння новых прадпрыемстваў,  якіх будуецца нямала. Лёс кожнага прадпрыемства — гэта наш  штодзённы клопат. Галоўнае, не страціць кадравы патэнцыял і не спыніць заводы. Некаторыя трэба паступова дыверсіфікаваць на новыя віды прадукцыі, якія будуць выпускацца па сучасных тэхналогіях. Гэта вельмі  няхуткі працэс, але ён ідзе ў нашай краіне».

Сямён Шапіра падкрэсліў, што своечасовая выплата заработнай платы з’яўляецца прыярытэтам, таму практычна адсутнічае адпаведная запазычанасць за папярэднія месяцы бягучага года. Разам з тым, ён прызнаў наяўнасць даўгоў па заработнай плаце з-за неплацяжоў па некаторых дагаворах падраду, а таксама на прадпрыемствах, якія знаходзяцца ў стадыі банкруцтва. Аднак адсотак такіх дамоваў і прадпрыемстваў невялікі, удакладніў старшыня Мінаблвыканкама. Ён таксама паведаміў, што рыхтуецца дакумент, які вызначыць прагнозныя паказчыкі на наступны год. «Мы павінны павялічваць аб’ёмы, забяспечваючы рост больш за 100 % (да ўзроўню гэтага года) практычна ва ўсіх сферах», — сказаў Сямён Шапіра.

Паводле яго слоў, Мінская вобласць, з пункту гледжання сацыяльна-эканамічных і вытворчых паказчыкаў, імкнецца завяршыць 2015 год годна. «Працуем з усімі раёнамі, каб у апошнія дні месяца не зніжаць аб’ёмы вытворчасці», — падкрэсліў кіраўнік сталічнага рэгіёна. Ён адзначыў, што ў асобных галінах ужо дасягнуты нядрэнныя паказчыкі: тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі жывёлагадоўлі склаў 110 % да адпаведнага перыяду мінулага года, сабраны ўраджай збожжавых у аб’ёме 2 млн. 177 тысяч тон. «Разам з тым, засуха не дазволіла атрымаць у дастатку цукровых буракоў, умовы надвор’я наклалі адбітак і на галіну льнаводства», — канстатаваў Сямён Шапіра. Губернатар падкрэсліў, што па большасці паказчыкаў работы Мінская вобласць у бягучым годзе некалькі апярэджвае іншыя рэгіёны. «Аднак калі мы ў прамысловасці, у сельскай гаспадарцы ідзём на ўзроўні 100 %, то валавы рэгіянальны прадукт апусціўся на ўзровень каля 99 %. Думаю, што так год і будзем завяршаць, —  адзначыў ён. — Гэта выклікана шэрагам фактараў. Перш за ўсё, зменшыліся аб’ёмы аптовага тавараабароту».

Сямён Шапіра таксама паведаміў, што няпростай застаецца сітуацыя на некаторых прамысловых прадпрыемствах, якія працуюць у цеснай сувязі з расійскімі вытворцамі, таму што аб’ёмы паставак залежаць ад аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі партнёраў. Дыверсіфікаваць пастаўкі такіх беларускіх прадпрыемстваў вельмі складана.

Журналісты пацікавіліся, ці ёсць апаска, што цёплая зіма негатыўна паўплывае на ўра-джай. «Можна па-рознаму ста-віцца да надвор,я, але прымаць трэба тое, якое ёсць. Здавалася б, зіма, але — 10 градусаў цяпла, дождж. У прынцыпе, гэта звычайнае еўрапейскае надвор’е, і нічога дрэннага ў ім няма. Вядома, прысутнічае некаторае напружанне, што зараз актывізуюцца вегетацыйныя працэсы раслін, пойдзе рух клеткавага соку. І калі затым яны трапяць пад мароз, то без снежнага покрыва можа адбыцца іх гібель. Але я б пакуль змрочных карцін не маляваў”, — адказаў Сямён Шапіра. Ён распавёў, што АПК вобласці зараз актыўна рыхтуецца да пасяўной. На палі ўжо ўнесена больш за 3 мільёны тон арганікі, а гэта чвэрць запланаванага. Узарана 452 тыс. гектараў зямлі, а гэта больш, чым у мінулым годзе. У гаспадарках ідзе падрыхтоўка насення, усе тэхналогіі ўжо адпрацаваны.

Кіраўнік сталічнага рэгіёна паведаміў, што перад будаўнічымі арганізацыямі ёсць пэўныя абавязацельствы перад аб’ектамі, якія здадзены ў эксплуатацыю не так даўно. «Плануем разлічыцца за старыя аб’екты, завяршыць тыя, якія ўжо знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. Рашэнні па праектаванні і будаўніцтве новых будуць прымацца акуратна. Проста пакінуць даўгабуд — недапушчальна», — заявіў Сямён Шапіра.

У 2015 годзе ў Мінскай вобласці ўведзены ў эксплуатацыю шэраг значных збудаванняў, сярод якіх — лядовая пляцоўка ў Жодзіна, футбольнае поле з штучнай травой у Слуцку, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы ў Стоўбцах і Чэрвені. «Такія аб’екты павінны быць, якой бы крытыцы іх будаўніцтва не падвяргалася з боку некаторых суграмадзян, — адзначыў Сямён Шапіра. — Перш за ўсё, такія аб’екты патрэбныя для ўмацавання здароўя людзей. Здаровая нацыя здольная вырашаць сур’ёзныя задачы». Адказваючы на пытанне аб завяршэнні будаўніцтва фізкультурна-спартыўнага комплексу ў Валожыне, тэрмін здачы якога за-планаваны на 2016 год, старшыня Мінаблвыканкама праінфармаваў, што для гэтых мэт неабходна каля 38 мільярдаў рублёў. Большая частка сродкаў, якія будуць выдзелены — сродкі дзяржінвестпраграмы.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.