На «Фармлэндзе» адкрылася новая вытворчасць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Генеральны дырэктар СП ТАА «Фармлэнд» Іван Лагавы  і намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Людміла  Мядзведзева перарэзваюць чырвоную стужку

Генеральны дырэктар СП ТАА «Фармлэнд» Іван Лагавы
і намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Людміла
Мядзведзева перарэзваюць чырвоную стужку

У мінулую пятніцу, 18 снежня, у Нясвіжы адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная адкрыццю завода па вытворчасці лекавых прэпаратаў з плазмы крыві чалавека на СП ТАА «Фармлэнд». Тут з плазмы крыві чалавека  будуць вырабляць альбумін, імунаглабулін нармальны для ўнутрывеннага ўвядзення, фактар згортвання VIII і фактар згортвання IX. Аб’ёмы перапрацоўкі плазмы разлічаны на 100 000 літраў у год з магчымасцю павелічэння перапрацоўкі да 300 000 літраў плазмы ў год. На сённяшні час прэпараты, што будуць вырабляцца на прадпрыемстве па сістэме імпартазамяшчэння, дазволяць дзяржаве штогод эканоміць сур’ёзныя сродкі на іх закупцы за мяжой.

Іван Лагавы праводзіць экскурсію па прадпрыемстве

Іван Лагавы праводзіць экскурсію па прадпрыемстве

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі мясцовай улады, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі, а таксама партнёры і сябры кампаніі, якія прыбылі сюды, у тым ліку з Расіі. У холе прадпрыемства была прадстаўлена імправізаваная выстава, якая распавядае пра накірункі дзейнасці і вытворчыя магутнасці новага аб’екта.

Благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка звярнуўся да прысутных з пропаведдзю, а потым блаславіў і асвяціў прадпрыемства. Далей генеральны дырэктар СП ТАА «Фармлэнд» Іван Лагавы разам з намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Людмілай Мядзведзевай перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. Звяртаючыся да прысутных, Людміла Мядзведзева зазначыла  выключную важнасць адкрыцця вытворчасці такога ўзроўню, бо гэтае прадпрыемства спрыяе развіццю эканомікі не толькі нашага рэгіёна, а ўсёй рэспублікі  і з’яўляецца стымулам да паляпшэння якасці жыцця мясцовых жыхароў.

Благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй  Аляксандр Данчанка праводзіць чын асвячэння

Благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй
Аляксандр Данчанка праводзіць чын асвячэння

Іван Лагавы расказаў, што за 15 гадоў работы на рынку Рэспублікі Беларусь прадукцыя СП ТАА «Фармлэнд» сваёй высокай якасцю і даступнымі цэнамі за-служыла павагу спецыялістаў аховы здароўя і давер пакупнікоў. Якасць гарантуецца не толькі вытворцам, акрэдытаванымі кантрольна-аналітычнымі лабараторыямі рэспублікі, але і кантрольна-аналітычнай лабараторыяй Нідэрландаў, дзе ажыццяўляецца прамежкавы кантроль гатовых лекавых формаў і субстанцый. Праводзячы шматступенны кантроль сваёй прадукцыі, «Фармлэнд» перакананы ў тым, што такім чынам ён гарантуе беларускім пакупнікам высокую якасць прадукцыі, што вырабляецца, і, такім чынам, патрэбны эфект ад іх выкарыстання.  А вытворчасць лекавых прэпаратаў з плазмы крыві чалавека стане для СП ТАА «Фармлэнд» яшчэ адным крокам наперад у развіцці кампаніі.

Пасля гэтага ўсіх запрасілі на экскурсію па вытворчай пляцоўцы, якую правялі асабіста Іван Лагавы і яго намеснік Вадзім Сянчук.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.