НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ІНТАРЭСЫ — У ПРЫЯРЫТЭЦЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Беларусь зацікаўлена ў крэдыце МВФ з улікам уласных інтарэсаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе перагавораў па праграме пашыранага фінансавання з МВФ. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адбыліся сустрэчы з кіраўніком МВФ у Нью-Ёрку, а таксама ў Мінску з прадстаўнікамі, якія вядуць перагаворы з нашым урадам. «Мы не знайшлі нейкіх праблем ва ўзгадненні праграм з МВФ. Тое, што прапануецца, разумна, і рана ці позна давядзецца рэалізоўваць. Але пытанне адно — калі, у якія тэрміны і, самае галоўнае, якія ў выніку гэтага будуць наступствы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў: «Хачу, каб ва ўрадзе і Нацыянальным банку цудоўна разумелі маю пазіцыю. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: рэзаць па жывым, і невядома навошта, каб дагадзіць каму-небудзь, я не збіраюся. Мы пойдзем толькі на такія, як вы іх называеце, рэформы (гэта нават не рэформы, гэта нармальнае функцыянаванне дзяржавы), дык вось, мы пойдзем толькі на ўдасканаленне таго, што ў нас ёсць».

Як перакананы Аляксандр Лукашэнка, неабходна зыходзіць з інтарэсаў народа.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.