Нараджэнне кнігі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

Царкоўнае й зямное права

Злучала ў сэрцах напрасткі…

І ўстаяла — праз вякі —

як Праваслаўная Дзяржава…

…А дух ліхі не для забавы —

Як люты зьвер на нас паўстаў:

Бо славім Госпада Хрыста

Сімфоніяй Царквы й Дзяржавы…

“Беларусь”. Алег Бембель.

Сапраўднай “сімфоніяй царквы й дзяржавы” стала падпісанне 12 чэрвеня 2003 года Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай царквой. Гэта падзея абудзіла многіх людзей да дзейснай працы ў галіне духоўнага адраджэння. Не стала выключэннем і Нясвіжчына. З адкрыццём у студзені 2004 пры Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэцы клуба духоўнага-маральна выхавання падлеткаў і моладзі “Ноеў каўчэг”, у школьнікаў і навучэнцаў іншых навучальных устаноў горада з,явілася магчымасць дакрануцца да Вечных  Ісцін.

Са стварэннем у раёне па ініцыятыве на той час супрацоўнікаў ідэалагічнага аддзела Нясвіжскага райвыканкама і благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэя Аляксандра Данчанкі  духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” гэта магчымасць з’явілася не толькі ў маладых жыхароў Нясвіжчыны, але і ў людзей сталых. Вялікай папулярнасцю сталі карыстацца праваслаўныя лекторыі, а пазней і нядзельная школа, школа праваслаўнага выхавання для дарослых. Цудоўным дадаткам стала духоўна-асветніцкая старонка “Вытокі” ў раённай газеце  і перадача “Абуджэнне” на раённым радыё. Паломніцтвы, сустрэчы, семінары…Толькі  некалькі акордаў у Славу Божую. Як бы хацелася, каб усё гэта не прайшло дарма, каб абавязкова знайшло водгук у людскіх сэрцах. Каб пачатак, благаславёны Богам, меў працяг. Магчыма, таму Гасподзь і благаславіў нараджэнне кнігі “Нясвіжчыны духоўныя крыніцы: вопыт работы духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” пры Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэцы”.

Прэзентацыя гэтага выдання адбылася сёлета ў канферэнц-зале бібліятэкі. У ёй прынялі ўдзел  Яго Прэасвяшчэнства епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній (на фота 1 — на першым плане), кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”,  благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Рыбакова, паэт, музыкант, філосаф манах Іаан, вядучая духоўна-асветніцкіх перадач на рэспубліканскім радыё, член саюза кампазітараў Беларусі Людміла Мітаковіч, адна са стваральніц клуба “Ноеў каўчэг”, настаўніца СШ №4 Наталля Янская, настаяцель храма Святой Праведнай Ганны вёскі Аношкі і Свята-Мікалаеўскага храма вёскі Грыцкевічы іерэй Васілій Краеў, настаўніца  нядзельнай школы пры храме Касмы і Даміяна вёскі Сноў, адна з заснавальніц клуба “Ноеў каўчэг” Таццяна Калеснік, пісьменнік, драматург, рэжысёр  Уладзімір Пярцоў, загадчыца дзіцячага сада № 4  г. Нясвіжа Вольга Пуляк, якая прыйшла на свята кнігі  са сваімі выхаванцамі (фота 2), наведвальнікі клуба “Ноеў каўчэг”, вучні СШ №1  Яна Карпач і Аляксей Сотнікаў, які выступіў ў ролі вядучага.

Фота 2

Фота 2

Сімвалічным стаў пачатак кнігі, дзе аб супрацоўніцтве Царквы і дзяржавы гаворыцца ў двух  уступных артыкулах, аўтарамі якіх сталі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка.

Кніга, акрамя матэрыялаў, дзе змяшчаецца вопыт работы многіх прадстаўнікоў духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, уключае такія раздзелы як “Споведзі” і “Некалькі слоў для роздуму і абмеркавання ў класе”, куды ўключаны паэтычныя і празаічныя творы сяброў раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”  Уладзіміра Пярцова, Наталлі Бордак, Жанны Левітан, Святланы Ананьінай, Веры Мацневай, іерэя Васілія Краева  і аўтара гэтага артыкула. Цікавымі для чытачоў стануць раздзелы “Некалькі акордаў у славу Божую”, “ Православное дошкольное воспитание — приоритетное направление в образовательном процессе”, “Слова святарам”, “Мудрасць гэтага свету нішто ў параўнанні з мудрасцю Божай”,  дзе змешчаны артыкулы настаўнікаў школ раёна і дырэктара Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алены Жураўлёвай, а таксама многія іншыя.

Кніга пабачыла свет у Нясвіжскай друкарні імя Сымона Буднага. Цудоўна папрацавалі над выданнем прадстаўнікі рэдакцыйнага савета протаіерэй Аляксандр Данчанка, супрацоўнікі  бібліятэкі Наталля Богдан і  Таццяна Байкаш, якая падрыхтавала макет выдання, журналістка Раіса Хвір, настаўніца нядзельнай школы пры храме Касмы і Даміана Таццяна Калеснік,  протаіерэй Мікалай Лабынько, іерэй Андрэй Еўшаль, дыякан Павел Фокін, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Міхаіл Мацэль. У выданні выкарыстаны здымкі Святланы Польскай, Людмілы Жук, Таццяны Байкаш, Зоі Сілковай, Яўгена Пятроўскага, Кацярыны Дубовік, Марыі Юхо, Вольгі Пуляк, Алены Чарнюк, Таццяны Несцярук, Ірыны Пярцовай.  Дызайн вокладкі  зроблены супрацоўніцай бібліятэкі Марыяй Юхо.

Изображение 186

Кніга “Нясвіжчыны духоўныя крыніцы:  вопыт работы духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” пры Няс-віжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы” з’явілася на паліцах бібліятэк устаноў культуры і адукацыі, у царкоўных бібліятэках Нясвіж-скага благачыння.  Па адным экзэмпляры кнігі атрымалі бібліятэка Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах, усе благачынні Салігорскай і Слуцкай епархіі.

Выданне  мае шмат аўтараў. Кожны з іх, разам з вопытам сваёй дзейнасці ў галіне духоўнай асветы, уклаў і асабістыя  погляды  на праблему жыцця па законах Вечнасці, на месца Храма ў жыцці чалавека. Я вельмі спадзяюся, што кніга дапаможа многім навучыцца адрозніваць галоўнае ад другаснага, дасць адказы на многія пытанні вернікаў.

Валянціна ШЧАРБАКоВА,

укладальнік кнігі, галоўны бібліятэкар аддзела

абслугоўвання і інфармацыі

Нясвіжскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі

імя Паўлюка Пранузы. 

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.