Нарыхтоўка буракоў завершана

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

бурак

16 снежня Гарадзейскі цукровы камбінат поўнасцю завяршыў нарыхтоўку цукровых буракоў. Ад сельгаспрадпрыемстваў зоны  прынята ў заліковай вазе 1 млн. 47 тысяч 640 тон салодкага кораня сярэдняй цукрыстасцю 16,51 %. У тым ліку з Нясвіжскага раёна паступіла  225162 тоны буракоў цукрыстасцю 16,79 %.

Як паведаміў “НН” намеснік  дырэктара камбіната па  сыравіне Ігар Абрамовіч, па стане на раніцу 17 снежня перапрацавана 905046 тон сыравіны, з яе атрымана 121548 тон цукру.

Аб’ём нарыхтоўкі буракоў у Гарадзейскага цукровага кам-біната аказаўся значна большы, чым у аналагічных прадпрыемствах краіны. У Скідзелі, Жабінцы і Слуцку сезон перапрацоўкі карэння ўжо  закончыўся. Гара-дзейцы плануюць справіцца да 1 студзеня. Пасля гэтага пачнуць перапрацоўку сырцу.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.