Пяшчота і любоў — дзецям

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

Напярэдадні Новага года вясёлае навагодняе свята прайшло ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна.

Педагогі Цэнтра і навучэнцы Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа падрыхтавалі ранішнік па матывах казкі “Па шчупаковым загадзе”. Маленькіх выхаванцаў яны перанеслі ў чароўны свет, дзе тыя весяліліся з Ямелем, Шчупаком, Цмокам, Мар’яй-красой, Дзедам Марозам і Снягуркай (фота 3). Разам з казачнымі героямі дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды, танцавалі, адгадвалі загадкі і, вядома ж, атрымлівалі падарункі.

Фота 2

Фота 2

Свята з рабятамі і іх бацькамі раздзялілі і ганаровыя госці. Так, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіж-скага райвыканкама Святлана Шатрун уручыла ў падарунак Цэнтру развіваючыя гульні, дырэктар ТАА “Корсак-ВВ” Вячаслаў Корсак (на фота 2 — ён з дырэктарам Цэнтра Ірынай Душэйка) — мэблю для ўстановы і салодкія падарункі, старшыня пярвічнай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” філіяла № 620 ААТ “АБ Беларусбанк” Ірына Захарэвіч — прынтар, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец — надворную гушкалку-балансір для гульнявой пляцоўкі і салодкія падарункі.

Усе прысутныя ад навагодняга свята атрымалі шмат вясёлых і яркіх уражанняў. Радасць і шчасце свяціліся ў вачах дзяцей (фота 1).

Фота 3

Фота 3

Дырэктар цэнтра Ірына Душэйка падкрэсліла, што яе выхаванцы пастаянна адчуваюць бескарыслівую дапамогу з боку неабыякавых людзей, а ў гэтыя дні — асабліва.

— На жаль, жыццё не ўсім дае роўныя магчымасці, але права на навагодні цуд ёсць у кожнага дзіцяці, — лічыць дырэктар ТАА “Корсак-ВВ” Вячаслаў Корсак. — У нашых сілах раздзяліць светлую радасць свята з тымі, хто знаходзіц-ца ў складанай жыццёвай сітуацыі і мае патрэбу ў нашай увазе і пад-трымцы. Толькі разам мы можам захаваць дзіцячую веру ў цуды, усяліць надзею ў сэрцы дзяцей.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.