Салодкія шэдэўры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кожны, хто бачыў салодкія шэдэўры  кандытараў з Нясвіж-чыны, заўсёды здзіўлена паціскалі плячыма і пыталіся: «Няўжо такая прыгажосць — насамрэч печыва?» А пакаштаваўшы, дзівіліся яшчэ больш: «Такую смакату, мусіць, і сам цар не еў!»

Традыцыі пякарства тут захаваліся яшчэ з часоў Радзівілаў.

Адзіны майстар-кандытар у Савецкім Саюзе Алена Шатохіна са званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР жыла таксама на Нясвіжчыне…

З удзячнасцю прыгадвае сваю настаўніцу загадчык кандытар-скага цэха ў Гарадзеі Нясвіжскага райспажыўтаварыства Таісія Аліноўская, якая ўжо 41 год у гэтай прафесіі. Яе праца адзначана шматлікімі ўзнагародамі: граматамі, дыпломамі, медалямі «Лепшы майстар-кандытар», «Майстар-кандытар «Залатыя рукі» і г. д. Яна падрыхтавала шмат таленавітых майстроў, сярод якіх і Таццяна Сідарэнка (на фота). Таццяна — пераможца конкурсаў прафесійнага майстэрства: 30-га рэспубліканскага і абласнога конкурсаў кандытараў, повараў і афіцыянтаў, што праходзілі ў Ашмянах і Стоўбцах. У рэспублікан-скім яна заняла трэцяе месца, у абласным — першае. У намінацыі «Лепшы па прафесіі» адзначана і ў конкурсе «Майстар Мінскай вобласці».

Таццяна — тутэйшая. Нара-дзілася ў вёсцы Астроўкі. З маленства любіла назіраць, як завіхаецца ля печы бабуля і якое адмысловае атрымліваецца ў яе печыва: румяныя пірагі, ажурныя вітушкі, «хрушчы», крамяныя «грыбочкі»…

І абавязкова дапамагала, а бабуля хваліла дзяўчынку за акуратнасць і кемлівасць. Гэтыя якасці спрыяюць у працы кандытару 6-га разраду Таццяне Сідарэнка і сёння.

— Таня — чалавек адказны і творчы, — тлумачыць яе настаўніца Таісія Міхайлаўна Аліноў-ская. — Яна нават пэўны час працавала мастаком-афарміцелем у мясцовым кінатэатры «Усход», а калі прыйшла да нас, я ўбачыла ў ёй не толькі адказнага чалавека, але і таленавітага кандытара, бо ствараць салодкія шэдэўры — справа творчая. У наш час было модна аздабляць тарты рознымі лісточкамі, ягадкамі ды вожыкамі з масленага крэму, шакаладнымі кветкамі і каласамі са здобнага цеста. Цяпер з’явілася шмат новага, цікавага. Са спецыяльных формачак і штампікаў можна зрабіць любую кампазіцыю, фігурку. На нашых торціках па жаданні заказчыкаў з’яўляюцца вясёлыя гномікі, зайчыкі, розныя кветкі — пятуніі, вяргіні, цюльпаны…

Падчас выканання аднаго з конкурсных заданняў Таццяна Сідарэнка стварыла прыгожы вясельны трох’ярусны торт, аздоблены цудоўнымі белымі кветкамі з цукровай масцікі (цукровая пудра, сухое і згушчанае малако), і торт-карціну «Вясёлы Новы год» з каларытным Дзедам Марозам, Снягуркай, вясёлымі чалавечкамі і святочнымі падарункамі. Асабліва спадабалася журы навагодняя зялёная ёлачка. «Яна была ў мяне з заварнога цеста, атрымалася прыгожая і аб’ёмная», — успамінае Таццяна. Па-мастацку былі аздоблены яе мафіны (міні-кексікі) і капкейкі (маленькія пірожныя ў выглядзе чалавечкаў, жывёлінак і г.д.)  Была адзначана і смакавая фішка — несвіжанскі паўфабрыкат «Мядовы». Каб дабіцца поспеху, вельмі важна захоўваць усе тэхналагічныя патрабаванні, рэцэптуру і г. д. — кандытарскі выраб павінен быць не толькі прыгожым, але і смачным.

А Таццяна Сідарэнка зноў у творчым пошуку — новых герояў і новых сюжэтаў, новага святочнага смаку. Разам з ёю шчыруюць яе калегі: кандытары 5-га і 6-га разрадаў Людміла Бондар, Іна Навоша, Святлана Дарафей і іншыя. Традыцыі нясвіжскага печыва знаходзяць годны працяг.

«Мінская праўда».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.