СТАТУС КУЛЬТУРНАЙ СТАЛІЦЫ — У МАЛАДЗЕЧНА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Горад Маладзечна атрымаў сертыфікат на права называцца культурнай сталіцай Беларусі 2016 года. Урачфыстая цырымонія прайшла ў Палацы культуры прафсаюзаў Брэсцкай вобласці, дзе старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец прыняў эстафету ад старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука.

На ганаровы статус прэтэндаваў яшчэ адзін раённы цэнтр Мінскай вобласці — Слуцк. Але на калегіі Міністэрства культуры, якая прайшла ў лістападзе, перавагу аддалі «сталіцы» Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Тым больш, што Маладзечна даўно ўжо лічыцца культурным цэнтрам сталічнага рэгіёна. У фарміраванні сучаснага культурнага асяроддзя прымаюць удзел 16 устаноў культуры і мастацтва, у якіх дзейнічаюць 30 калектываў са званнямі «заслужаны», «народны», «узорны». Штогод у гора-дзе праводзяцца буйныя міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіянальныя культурныя акцыі. Фестываль маладых выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля», міжнародныя і рэспубліканскія турніры па спартыўных танцах «Кубак Маладзечна», Мінскі абласны фестываль нацыянальных культур, рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца» — далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, што праходзяць у Маладзечне. Візітная картка горада — сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа, які актыўна супрацоўнічае з вядомымі беларускімі кампазітарамі, ладзіць канцэрты з салістамі оперы, выступае ў Польшчы, Германіі, Чэхіі. Могуць пахваліцца гараджане і ўласным маладзёжным тэатрам, што пад кіраўніцтвам дырэктара каледжа Рыгора Сарокі паставіў спектаклі «Яўгеній Анегін» і «Іаланта» Чайкоўскага, «Травіята» Вердзі, «Кармэн» Бізэ. Гэта стала падзеяй у культурным жыцці не толькі горада, але і ўсёй беларускай музычна-тэатральнай прасторы.

«МП».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.