Віншуем з Калядамі!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

11242973

Уважаемые верующие

католической  конфессии!

примите искренние поздравления с Рождеством Христовым. Этот праздник объединяет христиан в радости, утверждает в сердцах веру, наполняет душу и разум благими намерениями, вдохновляет на добро и милосердие.

Пусть ваша жизнь будет полна счастья, тепла и душевного покоя. Желаем вам крепкого здоровья, успехов в благих делах и начинаниях, мира и благополучия, чудесного рождественского настроения на протяжении всего года.

Несвижский районный  исполнительный комитет.

Несвижский районный  Совет депутатов.

 

Паважаныя несвіжане і жыхары Нясвіжчыны!

Езус Хрыстус з’яўляецца абліччам міласэрнасці Айца. Здаецца, што ў гэтым слове заключана сутнасць таямніцы хрысціянскай веры. Яно стала жывым, бачным і дасягнула сваёй вяршыні ў Езусе з Назарэта. Багаты на міласэрнасць Айцец (пар. Эф 2, 4), калі аб’явіў Майсею сваё імя: «Бог міласэрны і літасцівы, доўгацярплівы і шматміласцівы» (Зых 34, 6), пажадаў, каб чалавек мог няспынна пазнаваць Яго боскую сутнасць розным чынам і ў розныя моманты гісторыі. «Калі надышла паўната часу» (Гал 4, 4), калі ўсё было падрыхтавана паводле Ягонага плану збаўлення, Ён спаслаў свайго Сына, народжанага з Дзевы Марыі, каб аб’явіць нам канчаткова сваю любоў. Хто бачыць Яго, бачыць таксама і Айца (пар. Ян 14, 9). Езус з Назарэта сваімі словамі, жэстамі і ўсёй сваёй асобай аб’яўляе міласэрнасць Бога.

Мы павінны пастаянна сузіраць гэтую таямніцу міласэрнасці. Для нас яна — крыніца радасці, спакою і згоды. Гэта ўмова нашага збаўлення. Міласэрнасць — гэта слова, якое аб’яўляе Найсвяцейшую Тройцу. Міласэрнасць — гэта найвышэйшы і канчатковы чын, праз які Бог выходзіць нам насустрач. Міласэрнасць — гэта асноўны закон, які жыве ў сэрцы кожнага чалавека, калі ён глядзіць шчырымі вачыма на свайго брата, якога сустракае на жыццёвым шляху. Міласэрнасць — гэта шлях, які лучыць Бога з чалавекам, бо адкрывае сэрца на надзею, што мы будзем умілаваныя назаўсёды, нягледзячы на недасканаласць, якой з,яўляецца грэх.

Пар. Папа Францішак. Булла “Vultus misericordiae” 1-2

Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна! Гэтымі словамі папы Францішка хачу вас павіншаваць са святамі Божага Нараджэння. Мы, сучасныя людзі, як ніколі, патрабуем міласэрнасці. Міласэрнасці жадаю, а не ахвяры — чытаем Слова Бога ў Святым Пісанні. Жадаю ўсім вясёлых святаў Божага Нараджэння, шчаслівага Новага Года і Божага благаслаўлення на 2016 год, юбілейны год міласэрнасці.

Ксёндз Пётр Шарко,

пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы,

дэкан Нясвіжскага дэканата.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.