ВЫСТАВЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выставы

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава работ кіраўніка клуба майстроў народнай творчасці “Дыяменты Нясвіжскага краю” раённага цэнтра культуры Алены Івахнінай. Пасля заканчэння ў 1ф985 годзе Кобрынскага мастацкага вучылішча па спецыяльнасці “Мастак-інкрустатар саломкай па дрэве” Алена Мар’янаўна не пакідала захаплення, якое стала яе прафесіяй. У жніўні гэтага года ў яе творчую скарбонку дабавілася першае месца на VІІ абласным свяце-конкурсе “Саламяныя дзівосы”, што праходзіла ў г. Чэрвень, за лепшае інкруставанае яйка. На выставе ў “Скарбніцы” прадстаўлены яе карціны, якія майстрыха выканала ў тэхніцы аплікацыі саломкай з элементамі інкрустацыі. На іх адлюстраваны казачныя сюжэты і выявы жывёл.

Выстава Алены Івахнінай у “Скарб-ніцы” будзе дзейнічаць да канца снежня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.