“Я не шкадую аб пражытым дні…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

паэзія

Святло паэзіі заўсёды чыстае і прывабнае. Калі яно асяняе чалавека, ён  узвышаецца духоўна, адчувае сябе шчаслівым. Такі свое-асаблівы, узнёслы стан душы  асветлены незвычайным бачаннем наваколля, яго шматлікіх дзіўных форм і граняў. заўважыць іх, адчуць душой і сэрцам, перадаць словамі — вось жыццёвае крэда паэта. Менавіта так лічыць Іна генадзьеўна Калеснікава — цудоўная жанчына, жонка, маці дзвюх дачок, бабуля пяцярых унукаў, чытачка Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі. А яшчэ яна — паэтка.

Нарадзілася Іна Генадзьеўна 10 мая  пяцьдзясят гадоў таму ў вёсцы Пясчанка Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Першы свой верш напісала ў 5 класе. Скончыла Беларускую Гаўрыльшчынскую сярэднюю школу, затым — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Прафесія яе далёкая ад паэзіі, але дзіцячае захапленне з гадамі не прайшло. Яна піша аб прыродзе, аб любві да роднай зямлі, аб каханні і жыцці. Друкавалася ў газетах “Ленинское знамя”, “Ударны фронт”, “Нясвіжскія навіны”, “Літаратура і мастацтва”. Іна Гена-дзьеўна прымала ўдзел у літаратурным конкурсе, прысвечаным 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе верш “Не дапусціць бяды” ўвайшоў у зборнік “Званы памяці”, які выйшаў да  60-годдзя вызвалення Беларусі.

Акрамя захаплення паэзіяй, праз пэўны час прыйшло натхненне пісаць карціны-пейзажы. Выстава яе работ была арганізавана ў Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэцы.

Працуе зараз гэта мяккая, добразычлівая і таленавітая жанчына прадаўцом у кіёску “Мінаблсаюздрук”.

Доўгі час марыла выдаць свой зборнік паэзіі, а мары павінны збывацца. І вось на свой пяцідзесяцігадовы юбілей Іна Генадзьеўна атрымала жаданы, але нечаканы падарунак ад сваіх дачок Кацярыны і Людмілы. Яны выдалі зборнік яе паэзіі, у які ўвайшло 49 вершаў, напісаных у розныя гады. Назвай сталі радкі яе верша “Я не жалею прожитого дня”.

Трэба было бачыць шчаслівыя вочы гэтай сціплай жанчыны, яе радасць і гонар ад гэтай падзеі. Экзэмпляр выдання, які яна падарыла нашай бібліятэцы, заняў сваё ганаровае месца на выставе “Зямля бацькоў” у чытальнай зале. У бібліятэцы прайшла прэзентацыя яе зборніка. Рыхтуецца выданне яшчэ аднаго, які, спадзяёмся, стане добрым падарункам для нашых чытачоў.

Таццяна НІКІЦІНА,

загадчык Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.