Ачысцім горад разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSCN1615

У Нясвіжскім раёне працягваюць ліквідаваць наступствы снежнай стыхіі, якая абрынулася на краіну ў аўторак. Галоўныя аўтамагістралі і дарогі мясцовага значэння ўжо чыстыя. Цяпер асаблівая ўвага — абочынам, аўтобусным прыпынкам і тратуарам.

Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт звярнуўся  да ўсіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна і асабліва да жыхароў нашага горада з заклікам аб навя-дзенні парадку. Усіх просяць прыняць больш актыўны ўдзел па вызваленні сваіх замацаваных тэрыторый, двароў і ўласных падворкаў разам з камунальнымі службамі ад снегу.

Добрым прыкладам добраўпарадкавання можа стаць работа ТДА “Новае месца”. Як нам паведаміў намеснік дырэктара таварыства Юрый Майсейчык, супрацоўнікі прадпрыемства, выкарыстоўваючы уласную тэхніку арганізацыі, на працягу пяці гадзін вывезлі з замацаванай за імі тэрыторыі звыш 20 кубічных метраў снегу.

На здымку: вадзіцель Дмітрый Новік займаецца ачысткай ад снегу вуліцы Слуцкай.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.