Афіцыйна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Новыя ўмовы

Са студзеня, згодна з указам Прэзідэнта № 534, мінімальны працоўны стаж для атрымання пенсіі будзе складаць 15 гадоў 6 месяцаў. А пачынаючы з 2017-га, патрабаванні па стажы штогод паступова будуць павялічвацца на паўгода, пакуль не дасягнуць 20 гадоў.

Крытэрыі для налічэння пенсіі па інваліднасці і пры страце карміцеля застаюцца ранейшымі. Павелічэнне стажу не закранае і сацыяльна ўразлівыя катэгорыі, якім сфарміраваць доўгі стаж аб’ектыўна цяжка (бацькоў дзяцей-інвалідаў, шматдзетных маці, інвалідаў з дзяцінства). Каб прэтэндаваць на датэрміновую пенсію, ім дастаткова адпрацаваць пяць гадоў з выплатай страхавых узносаў.

 

Для падтрымкі талентаў

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У прыватнасці, зацверджаны рашэнні савета фонду аб заахвочванні 1581 навучэнца і педагагічнага работніка. Стыпендыі фонду на першы семестр 2015/2016 навучальнага года прызначаныя 182 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі. Грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 30 пераможцаў розных міжнародных алімпіяд. Таксама грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы закл ючнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, конкурсаў навукова-тэхнічнай творчасці, навуковых прац, злётаў вынаходнікаў і рацыяналізатараў, студэнцкай алімпіяды па матэматыцы.

Заахвочвальнымі прэміямі адзначаны 252 педагагічныя, навуковыя работнікі і іншыя асобы, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2014/2015 навучальнага года. Акрамя таго, аказана фінансавая падтрымка васьмі навукова-даследчым і творчым аб’яднанням навучэнцаў і студэнтаў.

 

Сітуацыя

пад кантролем

Такую задачу паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка перад міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.

Кіраўнік дзяржавы занепакоены ростам злачынстваў хуліганскай накіраванасці і тым, што вінаватых часам не знаходзяць. Гэта, паводле яго слоў, «маральна цісне нашых людзей, а мы іх павінны абараніць». Прэзідэнт запатрабаваў ад міліцыі жорстка ставіць на месца хуліганаў — да следчых дзеянняў і судовых разглядаў.

Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў практыку патрулявання вуліц у гарадах. Паводле слоў Прэзідэнта, важна, каб грама-дзяне ў Беларусі, асабліва людзі сталага ўзросту, адчувалі сябе абароненымі.

Як далажыў Кіраўніку дзяржавы Ігар Шуневіч, сітуацыя са злачыннасцю ў краіне знаходзіцца пад кантролем. Міністр праінфармаваў Прэзідэнта аб выніках працы МУС, асноўных паказчыках, якія характарызуюць крымінагенную абстаноўку ў краіне, і мерах, што прадпрымае міністэрства, каб паўплываць на гэтыя паказчыкі.

 

Суд і справа

Перспектывы ўдасканалення судаводства былі разгледжаны на сустрэчы кіраў-ніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.

Валянцін Сукала праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы, што аб’яднанне агульных і эканамічных судоў дало станоўчы эфект. Прэзідэнту таксама была прадстаўлена праграма развіцця судовай сістэмы на новую пяцігодку. Запланаваныя пераўтварэнні паскораць і спросцяць судовыя працэсы, зробяць іх больш эканамічнымі. Чакаецца таксама, што працэс правасуддзя стане яшчэ больш адкрытым і зразумелым для радавых грамадзян і суб’ектаў гаспадарання.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што магчыма пэўная карэкціроўка крымінальнага заканадаўства і крымінальнай судовай практыкі ў плане іх большай гуманізацыі ў дачыненні да некаторых відаў правапарушэнняў, асабліва эканамічных. Прэзідэнт таксама спыніўся на парадку разгляду спраў аб банкруцтве прадпрыемстваў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, яны павінны праходзіць праз дасудовае аздараўленне, мясцовым уладам і кіраўніцтву прадпрыемстваў трэба знаходзіць для гэтага ўсе магчымасці. Судовая стадыя павінна прымяняцца ў выключных выпадках, калі ўсе магчымасці дасудовага аздараўлення вычарпаны. У час сустрэчы адзначалася, што ў краіне можна спыніць значную колькасць дробных крымінальных спраў на дасудовай стадыі, не прымяняць шырока канфіскацыі маёмасці.

Па выніках абмеркавання Аляксандр Лукашэнка ўвогуле ўхваліў прапанаваную праграму.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.