ДАДАТКОВЫЯ МЕРЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Эфектыўнасць процiдзеяння дзейнасцi лжэпрадпрымальнiцкiх структур у Беларусi павысiцца. Гэта прадугледжана ва Указе №14 «Аб дадатковых мерах па папярэджаннi незаконнай мiнiмiзацыi сум падаткаў», якi Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 19 студзеня.

Прадугледжаныя ўказам меры заснаваны выключна на прававых, празрыстых i зразумелых бiзнес-супольнасцi правiлах. Дакументам уносяцца змяненнi ва Указ ад 23 кастрычнiка 2012 года №488 «Аб некаторых мерах па папярэджаннi незаконнай мiнiмiзацыi сум падатковых абавязацельстваў». Так, замацоўваецца механiзм самастойнага падаткаабкладання суб’ектамi прадпрымальнiцкай дзейнасцi гаспадарчых аперацый з iлжэструктурай па прадпiсаннi органа фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю. Пры гэтым прадпiсанне павiнна змяшчаць указанне на канкрэтныя першасныя ўлiковыя дакументы, якiя адлюстроўваюць гаспадарчыя аперацыi, праведзеныя ў перыяд работы з iлжэструктурай.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.