Дзень работнікаў сацыяльнай абароны адзначылі на Нясвіжчыне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_0085

Памятны падарунак начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Чэмярэўская ўручае інспектару па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму НРТЦСАН Зоі Кур’ян

У зале раённага цэнтра культуры на ўрачыстае мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята сабраліся тыя, чыя місія — быць міласэрнымі і дапамагаць лю-дзям. Работнікаў сацыяльнай абароны павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня.

— У штодзённай дапамозе і клопаце сацыяльных работнікаў маюць патрэбу ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянеры, інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды і іх бацькі, — адзначыў Аляксандр Іванавіч. — Для многіх гэтых людзей яны з’яўляюцца той адзінай нітачкай, якая звязвае іх з сучасным светам. Сваім паўся-дзённым клопатам пра лю-дзей работнікі сацыяльнай абароны падкрэсліваюць статус Беларусі як краіны сацыяльнай справядлівасці і дзяржавы для народа. Паслугі яны прывыклі аказваць прафесійна, прытрымліваючыся, у першую чаргу, не службовай інструкцыі, а закліку сэрца.

Старшыня  раённай  арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Лілія  Ванагель  узнагароджвае старшыню прафсаюзнага камітэта  Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Антаніну  Еўтух

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Лілія Ванагель узнагароджвае старшыню прафсаюзнага камітэта Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Антаніну Еўтух

Так, Ганаровую грамату Нясвіжскага райвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам Аляксандр Майсеня ўручыў галоўнаму спецыялісту сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Іне Лукашовай. Падзяка старшыні Нясвіжскага райвыканкама была аб’яўлена старшыні Нясвіжскага раённага праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” Галіне Галабурда, бухгалтару Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяне Касцюк, сацыяльнаму работніку НРТЦСАН Алене Барысавай, спецыялісту па сацыяльнай рабоце аддзялення суправаджаемага пражывання НРТЦСАН Васіліне Мартос, швачцы і санітарцы Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Зоі Дуброва і Святлане Гуль. Падзячных лістоў старшыні Нясвіжскага райвыканкама ўдастоены галоўны інспектар Нясвіжскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Жанна Зуй, сацыяльны работнік і сядзелка аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання НРТЦСАН Ганна Хітрык і Святлана Корсак, санітарка Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Іна Еўтух.

У першым радзе — ветэраны працы Фаіна Чычко, Валянціна Цвірко, Юлія Камёнка,  Людміла Каранкевіч і Соф’я Мятла

У першым радзе — ветэраны працы Фаіна Чычко, Валянціна Цвірко, Юлія Камёнка,
Людміла Каранкевіч і Соф’я Мятла

Сярод узнагароджаных у той дзень былі і галоўныя спецыялісты аддзела занятасці, аддзела пенсійнага забеспячэння і сектара па выплаце пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасцi  i сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына  Плакса, Святлана Шумейка і Вольга Львова

Сярод узнагароджаных у той дзень былі і галоўныя спецыялісты аддзела занятасці, аддзела пенсійнага забеспячэння і сектара па выплаце пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Плакса, Святлана Шумейка і Вольга Львова

Больш за 25 гадоў працуюць сацыяльныя  работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі  на даму НРТЦСАН Ірына Була, Людміла Ціхон  і Станіслава Грамыка

Больш за 25 гадоў працуюць сацыяльныя
работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі
на даму НРТЦСАН Ірына Була, Людміла Ціхон
і Станіслава Грамыка

Аляксандр Майсеня таксама ўручыў Граматы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама галоўнаму бухгалтару ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Галіне Емяльянчык, сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму НРТЦСАН Святлане Зурковай і Дануце Ганкевіч, сястры-гаспадыні, санітарцы і медыцынскай сястры Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Таццяне Смірновай, Наталлі Людко і Юліі Язэпчык адпаведна.

Дарэчы, сёлета на абласным мерапрыемстве, прысвечаным прафесійнаму святу, узнагародамі былі адзначаны і прадстаўнікі Нясвіжчыны. Ганаровая грамата Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь была ўручана намесніку начальніка ўпраўлення, начальніку аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння Таццяне Толсцік, Ганаровыя граматы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама — дырэктару Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Генадзю Маляру і спецыялі-сту па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання НРТЦСАН Надзеі Сініцынай.

Цёплыя словы калегам адрасавала Ірына Чэмярэўская, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама.

— З дня ў дзень вы дорыце душэўную цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. Захоўваеце вернасць свайму высокаму прызванню, і няхай яно прынясе вам радасць і задавальненне, — звярнулася да прысутных Ірына Антонаўна. — А сённяшняе свята стала сведчаннем прызнання значнасці і павагі нашай працы.

Ірына Антонаўна ў святочнай абстаноўцы ўручыла падарункі шэрагу работнікаў, якія больш за 25 гадоў працуюць у сферы сацыяльнай абароны, і тым, хто ў карпатлівай працы паказвае высокія прафесійныя якасці.

Спявае Аляксандр Герасімовіч. Харэаграфія Анастасіі Стульба

Спявае Аляксандр Герасімовіч. Харэаграфія Анастасіі Стульба

Здароўя, дабра і шчасця работнікам сацабароны пажадала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Лілія Ванагель. Асаблівыя словы падзякі яна адрасавала старшыням прафсаюзных камітэтаў і ўручыла ім Ганаровыя граматы раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

— Сёння наша арганізацыя аб’-     ядноўвае 20 прафсаюзных камітэтаў з колькасцю членаў прафсаюза 571 чалавек, з якіх 231 чалавек, або 40 %, гэта работнікі сацабароны, — адзначыла Лілія Ігараўна. — Безумоўна, адным з галоўных напрамкаў дзейнасці прафкамітэта з’яўляецца развіццё сацыяльнага партнёрства, г.зн. заключэнне калектыўных дагавораў. Але прафсаюзныя камітэты таксама робяць жыццё калектываў больш цікавым і разнастайным. Пастаянна праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы, члены прафсаюза віншуюцца з юбілейнымі датамі, ва ўстановах аховы здароўя наведваюцца хворыя. Прафсаюзнымі камітэтамі вырашаюцца пытанні і па аздараўленні членаў прафсаюза і іх дзяцей. Не застаюцца без увагі і былыя супрацоўнікі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак.

Завяршылася святочнае мерапрыемства выдатным канцэртам. Добры настрой усім прысутным стваралі Ігар Дубешка і Жана Чучман, Ігар Гарбачоў і Дзмітрый Дэмух, Кацярына Крыкала і Юрый Шарапа, Вольга Захарэц, Анатоль Мамчыц, Аксана Цвірко. Нікога не пакінулі абыякавым яркія нумары танцавальнага калектыву “Арыён” (кіраўнік Жанна Галавач). Падчас фінальнай песні ў выкананні народнага ансамбля песні “Млечны шлях” РЦК зала стоячы апладзіравала артыстам, дзякуючы за створанае для іх свята і прыўзняты, светлы настрой.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.