«Мінімалка»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

деньги

Згодна з пастановай Савета Міністраў №1094, са студзеня 2016 года мінімальная месячная заработная плата складае 2,3 мільёна. Гэта на 200 тысяч рублёў больш за ўзровень снежня. Яе памер быў праіндэксаваны з улікам інфляцыі.

«Мінімалка» прымаецца ў якасці самай нізкай мяжы аплаты працы. Работніку, які заняты цэлы працоўны дзень і выконвае свае абавязкі, не маюць права налічваць менш. У Мінпрацы адзначаюць, што калектыўным дагаворам можа быць вызначаны іншы памер мінімальнага заробку, але ён не павінен быць ніжэйшым за ўзровень, устаноўлены ў адпаведнасці з законам.

Работніку, у якога налічаны заробак аказаўся меншым за мінімальны, наймальнік абавязаны даплаціць гэту розніцу. Пры вы-значэнні памеру даплаты не ўлічваюцца кампенсацыйныя выплаты і выплаты да водпуску, свят, на аздараўленне, пры выхадзе на пенсію, нараджэнні дзіцяці і іншыя.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.