Надоі. Раён стаў сямітысячнікам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

6

Гаспадаркі Нясвіжскага раёна ўпэўнена нарошчваюць вытворчасць малака. За 2015 год яго атрымана на 8597,2 тоны больш, чым было ў 2014 годзе, і ў выніку валавы надой склаў 121000,6 тоны. Найбольшую валавую  прыбаўку далі СВК “Агракамбінат Сноў” (1687 т), ААТ “Грыцкевічы” (860,8 т), ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” (832,3 т), ААТ “Лань-Нясвіж” (799,9 т). Фактычныя ж аб’ёмы вытворчасці і рост у працэнтах да ўзроўню 2014 г. яскрава відаць са зводкі, прадастаўленай рэдакцыі райсельгасхарчам.

У тым ліку за снежань валавая вытворчасць малака склала па  раёне 10260,8 тоны, што больш  на 741 тону, тэмп росту — 107,8 %. Вышэйшай, чым сярэдняя за год, прыбаўкі ў снежні 2015 г. у працэнтах да снежня 2014 г. дабіліся жывёлаводы ААТ “Новае  жыццё” (тэмп росту — 106,8 %), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (126,8 %),  ААТ “Лань-Нясвіж” (126,7 %), ЗАТ “1 Мая” (115,2 %), СВК “Гарадзея”      (103,5 %).

Развіццё малочнай жывёлагадоўлі ідзе інтэнсіўным шляхам, сельгаспрадпрыемствы павяліч-ваюць прадуктыўнасць дойнага статка. Знакава, што па выніках работы за 2015 год наш раён падняўся да звання сямітысячніка. На 1 фуражную карову ў сярэднім надоена 7224 кг малака (+ 352 кг, або тэмп росту —   105,1 %). У 2014 г. гэты паказчык раўняўся 6872 кг. Самая высокая прадуктыўнасць статка — у агракамбінаце “Сноў”, “Гара-дзеі”, “Новым жыцці”. Найбольшы тэмп росту надою на карову дасягнуты ў ААТ “Лань-Нясвіж” (118,7 %), “Грыцкевічы” (110,6 %), ЗАТ “Росіч” (109,3 %), эксперыментальнай базе “Свеклавічная” (107,8 %).

Цікавы і такі факт. І ў 2014-м, і ў 2015-м гадах у раёне было па адной гаспадарцы з надоем вышэй  9 тысяч кг малака ад каровы (“Сноў”) і вышэй 8 тысяч кг (“Гарадзея”). З надоем вышэй 7 тысяч кг у  2014 годзе было тры сельгаспрадпрыемствы, а ў 2015 г. іх стала чатыры: у лік сямітысячнікаў улілося ААТ “Грыцкевічы”.

У апошнім месяцы мінулага года на карову было  надоена па раёне 612 кг малака (+ 39 кг да снежня 2014 г.). У тым ліку ў “Снове” — 844 кг (+ 23 кг), у “Гарадзеі” — 692 кг (захаваны ўзровень снежня 2014 г.), у “Нясвіжскіх Астроўках” — 634 кг (- 5 кг), у “Грыцкевічах” — 619 кг (+ 35 кг).

Рэалізавана малака па розных каналах збыту 110306,5 тоны  (тэмп росту да 2014 г. — 107,9 %). Найбольшага росту рэалізацыі дабіліся ААТ “Лань-Нясвіж” (121,6 %), ЭБ “Свеклавічная” (112,4 %), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (111,9 %), “Грыцкевічы” (110,8 %), “Юшавічы” (108 %).

Калі залетась таварнасць малака па раёне была 91 %, то летась склала 91,2 %. Самай высокай дабіліся ў ААТ “Новае жыццё” — 94,6 %, павялічыўшы яе на  0,2 % у параўнанні з 2014 г. На 2,7 % вырасла таварнасць у ААТ  “Лань-Нясвіж”, на 0,5 % — у “Нясвіжскіх Астроўках”.

У разліку на 100 гектараў сельгасугоддзяў па раёне рэалізавана  летась 1882 цэнтнеры малака (у 2014 г. — 1745 ц). Тэмп росту склаў 107,9 %. У разрэзе гаспадарак гэты паказчык выглядае наступным чынам: “Нясвіж-скія Астроўкі” — 2177 ц (тэмп росту — 103 %),  “17 верасня” — 1774 ц (тэмп росту — 107,5 %), “Агракамбінат Сноў” — 3600 ц (106,4 %), “Грыцкевічы” — 3412 ц (110,7 %), “Новае жыццё” — 2381 ц (104,8 %), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 1306 ц (111,7 %), “Лань-Нясвіж” — 824 ц (121,7 %), “1 Мая” — 960 ц (105,7 %), “Юшавічы” — 1636 ц (108 %), “Сейлавічы” — 1895 ц (107,2 %), “Гарадзея” — 1915 ц (106,5 %), “Росіч” — 1135 ц (106,5 %), эксперыментальная база “Свеклавічная” — 2038 ц          (112,4 %).

Малочны статак па стане на  1 студзеня 2016 г. налічвае 16719 кароў (тэмп росту — 100,8 % да колькасці, якая была па стане на 1.01. 2015 г.). Самы шматлікі статак у агракамбінаце “Сноў” — 2850 галоў (101,8 %), у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 1935 галоў (98,2 %), у “Новым жыцці” — 1480 галоў (101,4 %), у “17 верасня” — 1340 галоў (100,8 %). Больш за іншых павялічылі колькасць кароў “Гарадзея” (тэмп росту — 104,8 %) і “Лань-Нясвіж” (тэмп росту — 102,4 %).

Ад кароў і цялушак атрымана за год 17947 цялят, што на 1246 цялят  больш за паказчык 2014 года (107,5 %). Значна перакрылі свой папярэдні паказчык прыплоду ЗАТ “Росіч” (на 32,1 %), ААТ “17 верасня” (на 17,7 %), “Грыцкевічы” (на 16,3 %), СВК “Агракамбінат Сноў” (на 11,7 %).

Тамара Праль-гуль. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.