“Новыя імёны” — у Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларускі танец “Крутуха” ў выкананні ансамбля танца  “Аксаміт” філіяла “Нясвіжскае  УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”

Беларускі танец “Крутуха” ў выкананні ансамбля танца
“Аксаміт” філіяла “Нясвіжскае
УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”

У мінулую пятніцу ў РЦК адбыўся раённы адборачны тур рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. Ён праходзіў па намінацыях “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Сцэнічная творчасць”.

Адчуванне свята з’явілася  яшчэ ў фае раённага цэн- тра культуры, дзе былі прадстаўлены жывапісныя карціны і творы фотамастацтва, вышыўкі з нітак і выявы з бісеру, вытанчаныя ўпрыгожванні ў тэхніцы “фрывалітэ” і вырабы з саломкі, а таксама іншыя арыгінальныя работы.

Шмат прыемных сюрпрызаў чакала гледачоў адборачнага тура і ў глядзельнай зале. З першых хвілін увагу прысутных захапіў ВІА “Старыя знаёмыя” філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, які адразу задаў тон усяму конкурснаму канцэрту. Як заўсёды, на вышыні былі і ансамбль танца “Аксаміт”  гэтай жа арганізацыі, і народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, і народны ансамбль песні “Ліра” Нясвіжскай ЦРБ, і дуэт прадстаўнікоў прафсаюза работнікаў культуры Кацярыны Крыкала і Дзмітрыя Дэмуха. Вельмі добрае ўражанне пакінулі таксама Таццяна Шарамет (аператар машыннага даення СВК “Грыцкевічы”) і Яўген Гуліцкі (мастацкі кіраўнік Грыцкевіцкага СДК), у выкананні якіх пяшчотна і пранікнёна прагучала песня “Рака кахання”, Сяргей Пракоф’еў (работнік Нясвіжскай ЖКГ) з аўтарскай песняй “Белыя росы”, рэжысёр Сноўскага СЦК Аляксей Дунчанка і загадчыца Друцкаўшчызненскага СКБ Святлана Казленя, якія прадставілі тэатральную замалёўку “Мільён пунсовых руж”, а таксама  многія другія ўдзельнікі конкурснага адбору.

Спяваюць  Таццяна Шарамет  і Яўген Гуліцкі

Спяваюць Таццяна Шарамет і Яўген Гуліцкі

На сцэне — вадзіцель СВК “Юшавічы” Вячаслаў Цвірко

На сцэне — вадзіцель СВК “Юшавічы” Вячаслаў Цвірко

Кацярына Крыкала і Дзмітрый Дэмух —  сярод лідараў раённага адборачнага тура

Кацярына Крыкала і Дзмітрый Дэмух —
сярод лідараў раённага адборачнага тура

У выніку ў намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” журы вылучыла на абласны этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016” дырэктара Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, выкладчыка па класе скрыпкі па прафесіі і майстра тэхнікі “фрывалітэ” па захапленні Ядзвігу Туркову, навучэнак Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Вераніку Мароз за артаб,ект “Легенды Нясвіжа” і Анжаліку Ісаеню — за серыю фотаработ на тэму “Жыццё ў інтэрнаце”. Сертыфікатамі за ўдзел у конкурсе былі ўзнагаро-джаны Яна Кокань, Марыя Плакса, Іна Філіпава, Наталля Леўшына, Наталля Богуш, Алена Хоміч, Алена Дабрыян, Ала Мудрая, Людміла Карачун, Кацярына Калейка, Ірына Шмыка, Ірына Капытка, Ганна Люшкевіч, Алена Руткоўская.

У намінацыі “Сцэнічная творчасць” на абласным этапе конкурсу працоўныя калектывы нашага раёна прадставяць ВІА “Старыя знаёмыя” філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” (кіраўнік Леанід Шышко) і ансамбль танца “Аксаміт” гэтай жа арганізацыі (кіраўнік Кацярына Лабаза), дуэт прадстаўнікоў прафсаюза работнікаў культуры Кацярыны Крыкала і Дзмітрыя Дэмуха, інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. Сертыфікаты за ўдзел у конкурсе атрымалі Сяргей Пракоф’еў, народны ансамбль песні “Ліра” Нясвіжскай ЦРБ, Таццяна Шарамет, Яўген Гуліцкі, Святлана Казленя, Аляксей Дунчанка, Віарыка Пражэнік, Вячаслаў Цвірко, Рыната Макаш, Любоў Дрык, Таццяна Язэпчык, Юлія Коўш, Уладзімір Слабко.

Каля выставы работ Ганны Люшкевіч  і Алены Руткоўскай

Каля выставы работ Ганны Люшкевіч
і Алены Руткоўскай

Работы з саломкі  Іны Філіпавай

Работы з саломкі
Іны Філіпавай

“Сямейная пара”. Работа  загадчыка неўралагічнага аддзялення Нясвіжскай ЦРБ старшыні прафкама  медыцынскіх работнікаў  Алы Мудрай

“Сямейная пара”. Работа
загадчыка неўралагічнага аддзялення Нясвіжскай ЦРБ старшыні прафкама
медыцынскіх работнікаў Алы Мудрай

Абласны этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016” будзе праходзіць у Мінску з 1 лютага па 31 сакавіка. Аб выніках удзелу ў ім прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый нашага раёна мы паведамім у далейшым.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота

Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.