Пад пільнай увагай — інвестпраекты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Генеральны дырэктар СП ТАА «Фармлэнд» Іван Лагавы разам са старшынёй  Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іванам Крупко знаёмяць Міхаіла Мясніковіча  з работай прадпрыемства

Генеральны дырэктар СП ТАА «Фармлэнд» Іван Лагавы разам са старшынёй
Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іванам Крупко знаёмяць Міхаіла Мясніковіча з работай прадпрыемства

Учора, 12 студзеня, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Нясвіжскім раёне. Спікер парламента ў першую чаргу наведаў СП ТАА «Фармлэнд». Як мы паведамлялі раней, тут з плазмы крыві чалавека  будуць вырабляць альбумін, імунаглабулін нармальны для ўнутрывеннага ўвядзення, фактар згортвання VIII і фактар згортвання IX. Аб’ёмы перапрацоўкі плазмы разлічаны на           100 000 літраў у год з магчымасцю павелічэння перапрацоўкі да     300 000 літраў плазмы ў год. На сённяшні час прэпараты, што будуць вырабляцца на прадпрыемстве па сістэме імпартазамяшчэння, дазволяць дзяржаве штогод эканоміць сур’ёзныя сродкі на іх закупцы за мяжой.

Яшчэ адзін інвестыцыйны праект, які зацікавіў старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — гэта завод дзіцячага харчавання ў Нясвіжы, які адкрыецца да канца 2016 года. Завод будзе сучасным экспартаарыентаваным малакаперапрацоўчым прадпрыемствам, яго перапрацоўчыя магутнасці складуць 500 т малака ў суткі. Мяркуецца, што на заводзе будзе наладжана вытворчасць прадуктаў харчавання для дзяцей розных узростаў. У прыватнасці, плануецца выпускаць малако, кефір, смятану, ёгурты і іншую натуральнамалочную прадукцыю. У цяперашні час на прадпрыемстве скончаны асноўныя будаўнічыя работы і актыўна вядзецца мантаж і наладка абсталявання. Акрамя вытворчых цэхаў, на прадпрыемстве будзе абсталяваны склад для захоўвання сыравіны і гатовай прадукцыі.

У гэты дзень Міхаіл Мясніковіч наведаў яшчэ некалькі фармакалагічных прадпрыемстваў, размешчаных у Нясвіжскім раёне.

У паездцы старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь суправа-джалі старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Валерый Шаўчук,  старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі.

Дзмітрый  Яшчанка.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.