Пра эканоміку — публічна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады будзе шырока абмяркоўвацца з экспертамі і грамадскасцю.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка нацэльвае ўрад думаць аб людзях і вытворчасці пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Аб гэтым ішла размова ў час даклада кіраўніку дзяржавы першага намесніка прэм’ер-міністра Васіля Мацюшэўскага.

Першы віцэ-прэм’ер прадставіў кіраўніку дзяржавы, якім бачыцца ўраду 2016 год з улікам знешніх макраэканамічных умоў, што хутка змяняюцца, а таксама сярэднетэрміновыя перспектывы выхаду на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту.

 

 

Жыць годна. На працягу трох гадоў павінна быць канчаткова сфарміравана сістэма абароны і падтрымкі пажылых людзей. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання гарадскога дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы «Світанак» у пасёлку Траскоўшчына Мінскага раёна. Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб выкананні яго даручэнняў па развіцці сістэмы сацыяльнага абслугоўвання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Абарона інтарэсаў гэтай катэгорыі насельніцтва з’яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Прэзідэнт падкрэсліў, што жыццёвыя сітуацыі ў людзей бываюць розныя, але дзяржава ў любым выпадку павінна абараняць інтарэсы старых і інвалідаў. «Ёсць там старыя, якіх ніхто не глядзіць, незалежна ад наяўнасці дзяцей. Ёсць дзеці, няма дзяцей — іх ніхто не глядзіць. Наша задача — гэтых старых забяспечыць. Бо чалавек павінен правесці сваю старасць як належыць, годна. Трэба, каб старыя жылі ў нармальных умовах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.