Прэзідэнцкая прэмія — у «Аношкаўскіх музыкаў»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ансамбль  "Аношкаўскія музыкі"   выступіў на сцэне  Палаца Рэспублікі  12 студзеня, у дзень  уручэння калектыву  Прэзідэнтам  Аляксандрам Лукашэнкам  спецыяльнай прэміі

Ансамбль «Аношкаўскія музыкі» выступіў на сцэне Палаца Рэспублікі 12 студзеня, у дзень уручэння калектыву Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам спецыяльнай прэміі

Па словах кіраўніка ансамбля Аляксея Андросіка, гэта ўзнагарода стане невычэрпнай крыніцай натхнення, а таксама стымулам для далейшага ўдасканалення.

— Калі твая праца атрымлівае ацэнку на такім высокім узроўні, гэта вельмі ўражвае. Для музыканта пахвала заўсёды мае вялікае значэнне. Мы ўсе адчулі пачуццё задавальнення за праведзеную працу, радасць за нашых музыкаў, — дзеліцца сваімі ўражаннямі  родапачынальнік музычнага калектыву,  дырэктар Аношкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Віктар Высоцкі.

«Аношкаўскія музыкі» — адзін з самых яркіх калектываў Нясвіжскага раёна, якія прадстаўляюць беларускую народную творчасць. Ён даўно вядомы яе знаўцам і прыхільнікам. Ансамбль — шматразовы ўдзельнік міжнародных музычных  фестываляў і конкурсаў, якія праводзяцца ў Беларусі і на тэрыторыі  іншых дзяржаў (Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Турцыі, Расіі, Украіны, Францыі, Эстоніі). Калектыву ўжо 19-ы год, у яго склад уваходзяць 20 чалавек, сярэдні ўзрост артыстаў — 14 гадоў. Некаторыя з удзельнікаў нават прыязджаюць з другіх вёсак.

Юныя артысты працуюць у жанры беларускай народнай, а таксама аўтарскай музыкі і песні. У працэсе выступу выкарыстоўваюцца розныя народныя інструменты: гармонікі, дудачкі, ударныя і народныя духавыя інструменты — басэтля, акарына, жалейка, беларуская дуда.

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  прысуджана ўзорнаму ансамблю "Аношкаўскія музыкі"  за мэтанакіраваную працу па захаванні  нацыянальных мастацкіх традыцый і  актыўную канцэртную дзейнасць

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана ўзорнаму ансамблю «Аношкаўскія музыкі» за мэтанакіраваную працу па захаванні нацыянальных мастацкіх традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць

— У некаторых музычных творах мы практыкуем увод прадметаў побыту: старадаўнія прасы, пральныя дошкі, вёдры, косы. У выніку атрымліваецца гарманічны сінтэз сучаснасці і мінулага. Праўда, апошнім часам касу мы не выкарыстоўваем, бо, калі выязджаем за мяжу, бывае складана растлумачыць, для чаго нам такі востры прадмет, — расказвае Віктар Яўгенавіч. — На працягу мінулага года «Аношкаўскія музыкі»  ўсе свае творчыя планы ажыццявілі. У калектыву было шмат гастроляў па Беларусі  і за яе межамі. Нам усюды аказваюць цёплы прыём і падтрымку, і гэта вельмі прыемна.  Асобна хачу падзякаваць дырэктару Аношкаўскага навучальна-педагагіч-нага комплексу дзіцячага садка-сярэдняй школы Таццяне Невя-роўскай за дапамогу, якую яна аказвае нашаму калектыву, і разуменне.

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.