Шляхам інтэнсіфікацыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

777

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе  дасягнула ў нашым раёне ў 2015 годзе 413673 цэнтнеры, што на 29937 ц болей, чым у 2014 годзе. Найбольшая прыбаўка атрымана  на фермах СВК “Агракамбінат Сноў” — 12023 ц, ААТ “Лань-Нясвіж” — 11187 ц, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 1723 ц,  ААТ “17 верасня” — 1409 ц.

У тым ліку ў снежні па раёне было атрымана 35156 ц мяса, што на 490 ц больш снежня 2014 г. У фізічнай вазе самая высокая  прыбаўка за апошні месяц мінулага года — у “Райаграсэрвісе” (262 ц), у “Лань-Нясвіж” — 190 ц, у “17 верасня” — 114 ц.

Калі прааналізаваць па відах жывёлы, то карціна  выглядае наступным чынам. Буйной рагатай жывёлы за мінулы год вырашчана 137400 ц (109,4 % да 2014 г.), свіней — 146748 ц (110,3 %), птушкі — 129525 ц (103,6 %). Высокую прыбаўку на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы маюць  ААТ “Лань-Нясвіж” (тэмп росту — 156,8 %), “17 верасня”   (тэмп росту — 127,1 %), эксперыментальная база “Свеклавічная” (115,5 %), СВК “Агракамбінат Сноў” (114,4 %). Свіней — ААТ “Лань-Нясвіж” (тэмп росту — 132,6 %), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (тэмп росту — 121,4 %).

Са зводкі, прадастаўленай рэдакцыі газеты райсельгасхарчам, бачна, якія дасягнуты сярэднясутачныя  прывагі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы і свіней, як гэтыя паказчыкі выглядаюць у параў-нанні з 2014-м годам.

Трэба адзначыць, што залетась не было гаспадаркі з прывагай буйной рагатай жывёлы 900 грамаў, а летась снаўчане авалодалі гэтым рубяжом, што безумоўна, пахвальна. Калі ў 2014 г. прыбаўленне жывёлы ў вазе за суткі больш за 700 і 800 грамаў мела 6 гаспадарак, то ў 2015 г. больш за 700, 800 і 900 грамаў — 8 гаспадарак.

Жывёлаводам Лані ўдалося летась павялічыць сутачную прывагу свіней да 610 грамаў  з 482 грамаў 2014 года.

Сярэднясутачная прывага сноўскіх бройлераў  дасягнула 61,4 г (+1,4 г да ўзроўню 2014 г).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе на  100 гектараў сельгасугоддзяў склала па раёне 701 цэнтнер, або 107,2 % да ўзроўню 2014 г. (было 654 цэнтнеры). У разрэзе гаспадарак гэты паказчык выглядае наступным чынам: “Нясвіжскія Астроўкі” — 143 ц (100,7 %), “17 верасня” — 99 ц (104,2 %), “Агракамбінат Сноў” — 3569 ц (105,4 %), “Грыцкевічы” — 216 ц (97,7 %), “Новае жыццё” — 286 ц (112,2 %), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 182 ц (111,0 %), “Лань-Нясвіж” — 692 ц (125,6 %), “1 Мая” — 402 ц (108,1 %), “Юшавічы” — 117 ц (92,1 %), “Сейлавічы” — 276 ц (102,2 %), “Гара-дзея” — 577 ц (100,9 %), “Росіч” — 138 ц (172, 5 % ), “Свеклавічная” — 132 ц (108,2 %), “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя” — 334 ц (123,2 %).

Па стане на 1.01. 2016 г. на фермах і комплексах раёна ўсяго налічваецца 64431 галава буйной рагатай жывёлы (105,2 % да паказчыка, які быў на 1.01. 2015 г.) Найбольшы тэмп росту ў ЗАТ “Росіч” — 117,3 %, ААТ “17 верасня” — 113,4 %, ААТ “Лань-Нясвіж” — 110,7 %. Свіней налічваецца 69461 галава (102,4 % да паказчыка, які  быў на 1.01. 2015 г.). У т.л. 34612 свіней утрымліваецца на  комплексе СВК “Агракамбінат Сноў”, 23299 галоў — на свінакомплексе ААТ “Лань-Нясвіж”. Гэта нашы буйнейшыя фабрыкі  свініны. Варта адзначыць, што на сваіх  свінафермах найбольш павялічылі пагалоўе СВК “Гарадзея”  (на 23,7 %), ААТ “Новае жыццё” (на 18,7 %).

Птушкі ў СВК “Агракамбінат Сноў” налічваецца 631072 галавы — на пачатак мінулага года было 588876 галоў. Тэмп росту склаў 107,2 %.

Прыплод парасят ад асноўных і правяраемых свінаматак у 2015 г. дасягнуў па раёне 123589 галоў, што на 9435 галоў больш 2014 года. Найбольшы тэмп росту прыплоду парасят у “Новым жыцці” — 126,9 %, у “Гарадзеі” — 126,6 %.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.