СНЕГАПАД

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ui-4f30d7bebfcdf2.47930569

За 393,9 км дарог мясцовага значэння і 120 км дарог у населеных пунктах раёна адказвае філіял КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ №168”. Тут наладжана кругласутачная работа па забеспячэнні бяспечнага праезду аўтатранспарту. На падсыпцы дарог працуе 5 пескасолеразмеркавальнікаў на базе аўтамабіля “МАЗ”, на ачыстцы ад снегу — 9 трактароў МТЗ-82 і МТЗ-1221, 2 аўтагрэйдары, 3 пагрузчыкі. 15 адзінак тэхнікі прыйшло на дапамогу дарожнікам ад сельгаспрадпрыемстваў. На гэтых работах занята каля 35 механізатараў і вадзіцеляў. Аўтобусныя прыпынкі чысцяцца ўручную. Для гэтага за-дзейнічана яшчэ каля 10 чалавек. Для барацьбы са слізкасцю на дарожнае пакрыццё было высыпана каля 600 тон пясчана-салявой сумесі. Пера-лічаныя работы працягваюцца па меры неабходнасці.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.