Сноўскія наваселлі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цудоўны настрой у настаўніка фізкультуры Сноўскай сярэдняй школы Ільі Янушкі і яго жонкі Ганны. Ад сельгаспрадпрыемства іх сям’я атрымала нядаўна 2-пакаёвую кватэру. У знак удзячнасці маладыя людзі  ўручылі старшыні СВК “Агракамбінат  Сноў”  Мікалаю Радаману  букет кветак.  У сям’і Янушка ў гэты дзень  было яшчэ адно свята: якраз 16 студзеня споўнілася тры гады іх старэйшай дачушцы Волечцы. Цудоўны падарунак падрыхтавалі ёй дарослыя. Падрастае ў Янушкаў яшчэ і гадавалы сыночак Алёша. Дарэчы, гаспадарка выдзеліла  кватэру сям’і яшчэ аднаго педагога мясцовай школы —   настаўніка англійскай мовы Аксаны Якавец

Цудоўны настрой у настаўніка фізкультуры Сноўскай сярэдняй школы Ільі Янушкі і яго жонкі Ганны. Ад сельгаспрадпрыемства іх сям’я атрымала нядаўна 2-пакаёвую кватэру. У знак удзячнасці маладыя людзі ўручылі старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману букет кветак. У сям’і Янушка ў гэты дзень было яшчэ адно свята: якраз 16 студзеня споўнілася тры гады іх старэйшай дачушцы Волечцы. Цудоўны падарунак падрыхтавалі ёй дарослыя. Падрастае ў Янушкаў яшчэ і гадавалы сыночак Алёша.
Дарэчы, гаспадарка выдзеліла кватэру сям’і яшчэ аднаго педагога мясцовай школы — настаўніка англійскай мовы Аксаны Якавец

Як мы паведамлялі, у СВК “Агракамбінат Сноў” ва ўрачыстай абстаноўцы ў суботу навасёлам былі ўручаны ключы ад новых кватэр. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня праўлення агракамбіната Мікалай Радаман, звяртаючыся да навасёлаў, не мог схаваць хвалявання. Бо падзея сапраўды  была вельмі значнай, радаснай: 56 сем’яў адначасова атрымалі новыя кватэры з усімі выгодамі. Людзі з вялікімі сем’ямі сталі гаспадарамі большых квадратных метраў. Хто жыў у маласямейцы, пераедзе ў асобную кватэру.

Важны і яшчэ адзін аспект: разам з новабудоўлямі да ладу  даве-дзены два будынкі, якія пуставалі, не выкарыстоўваліся і маглі б прыйсці ў непрыгоднасць, калі б да іх па-гаспадарску не прыклалі рукі. І гэта  пры няпростай эканамічнай сітуацыі… Але клопаты пра людзей — на першым плане. Бо наша Беларусь была і застаецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай.

— Цяжка давалася будаўніцтва, — падзяліўся пазней з журналістамі “НН” Мікалай Радаман. — Столькі кватэр здаваць адразу — гэта не так проста. Шмат затрацілі сіл і сродкаў. Мы ўжо ўзводзілі першы 18-кватэрны дом, калі я пайшоў на вялікую рызыку — ці дадуць крэдыт на другі дом? Пачалі будаваць яго за свае грошы, а крэдыту я ўсё ж дабіўся. Сёння гэта — значная старонка ў гісторыі гаспадаркі. Думаю, што такая падзея ўжо не паўторыцца ў бліжэйшым будучым. Час цяпер складаны. Таму адначасова адчуваю і маральнае задавальненне. А перад размеркаваннем кватэр сам праехаў са старшынёй прафкама Ула-дзімірам Слабко, паглядзелі, як людзі  жывуць, каб  прыняць правільнае,  чалавечае рашэнне.

Такім чынам, у 2015 годзе  ў аграгарадку Сноў па вуліцы Агародняй пабудавалі два 18-кватэрныя жылыя дамы. Заказчык — агракамбінат. Генпадрадчыкам выступала  таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелМолд”. Кватэры ў абодвух дамах — 2- і 3-пакаёвыя. Першыя маюць агульную плошчу 58,3 і 64,2 квадратнага метра, другія — 73,5 квадратнага метра. Агульны кошт дома № 10 — 12 мільярдаў 88 мільёнаў рублёў, дома № 12 — 12 мільярдаў 67 мільёнаў рублёў.

Сімвалічны ключ ад новых дамоў члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману  ўручае дырэктар ТАА  “БелМолд” Мікалай Негура

Сімвалічны ключ ад новых дамоў члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману ўручае дырэктар ТАА “БелМолд” Мікалай Негура

Навасёлаў вітае старшыня  раённага Савета дэпутатаў  Валерый Лазюк

Навасёлаў вітае старшыня раённага Савета дэпутатаў
Валерый Лазюк

Яўген Пекарчык прыехаў у Сноў працаваць аграномам у 2013 годзе пасля заканчэння Беларускай  сельгасакадэміі. Затым адслужыў год у арміі і вярнуўся ў гаспадарку, абзавёўся сям’ёй. Цяпер у іх — дыхтоўнае жыллё ў тры пакоі

Яўген Пекарчык прыехаў у Сноў працаваць аграномам у 2013 годзе пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі. Затым адслужыў год у арміі і вярнуўся ў гаспадарку, абзавёўся сям’ёй. Цяпер у іх — дыхтоўнае жыллё ў тры пакоі

Сярод навасёлаў таксама — вадзіцель агракамбіната Аляксандр Туруль і яго жонка Вольга, якая працуе на  свінакомплексе

Сярод навасёлаў таксама — вадзіцель агракамбіната Аляксандр Туруль і яго жонка Вольга, якая працуе на свінакомплексе

У гэтых дамах паселяцца сем’і агранома Яўгена  Пекарчыка, інжынера-энергетыка Арцёма Прышчэпы, майстра-будаўніка Юрыя Пазняка, ветурача Алены Паўлючэнка, эканаміста Аляксандра Касцюкевіча, бухгалтара Яўгена Сідаровіча, механізатараў  Андрэя Даменікоўскага, Яўгена Рацкевіча, Мікалая Нікалайчука. Навасёламі сталі 19 работнікаў перапрацоўчай вытворчасці, сярод якіх, напрыклад, — інжынер-тэхнолаг Яўген Крывецкі, 11 вадзіцеляў, у іх ліку — Леанід Сень, Аляксей Клім, Аляксандр Крук, Сяргей Стасевіч і Аляксандр Сідаровіч. Справіць наваселле ў 3-пакаёвай кватэры сям’я аператара машыннага даення кароў МТФ “Дольны Сноў” Валянціны Канановіч. Змогуць раз’ехацца  з матчынай хаты сёстры  Таццяна Ляйко і Святлана Лазінскі з сем’ямі. Абедзьве жанчыны працуюць аператарамі машыннага  даення на МТФ “Новы Сноў”. А з мамай Нінай Мікалаеўнай Турко, пенсіянеркай, якая яшчэ працягвае працаваць у гаспадарцы, застаецца жыць сям’я яе трэцяй дачкі, Ірыны Матушавай, аператара свінакомплексу.

Гадоў 15 пуставаў будынак былой сталовай райспажыўтаварыства ў цэнтры Снова, ля скрыжавання вуліц Нясвіжскай, Леніна і Кірава. Колькі часу таму яго набыў прыватнік, але работы да канца  не давёў, у строй дзеючых не ўключыў.

Кладаўшчык склада будаўнічых матэрыялаў Алена Суднік жыла ў Друцкаўшчызне, цяпер атрымала новую кватэру  ў цэнтры Снова. А сваю ранейшую, прыватызаваную,  аддае агракамбінату.  — Тут мне зручней. Ад месца работы блізка.  Ды й кватэра новая. Таму я прыняла рашэнне старую,  дзе патрэбен вялікі рамонт, падарыць гаспадарцы, —  гаворыць Алена Іосіфаўна

Кладаўшчык склада будаўнічых матэрыялаў Алена Суднік жыла ў Друцкаўшчызне, цяпер атрымала новую кватэру ў цэнтры Снова. А сваю ранейшую, прыватызаваную, аддае агракамбінату.
— Тут мне зручней. Ад месца работы блізка. Ды й кватэра новая. Таму я прыняла рашэнне старую, дзе патрэбен вялікі рамонт, падарыць гаспадарцы, — гаворыць Алена Іосіфаўна

Найбольшая колькасць  кватэр — 19 — выдзелена перапрацоўчай  вытворчасці агракамбіната. Яе начальнік Андрэй Сасім падзякаваў праўленню за клопаты пра людзей і запэўніў, што калектыў і далей будзе працаваць  з высокім прафесіяналізмам, выпускаючы свежую  і смачную прадукцыю

Найбольшая колькасць кватэр — 19 — выдзелена перапрацоўчай вытворчасці агракамбіната. Яе начальнік Андрэй Сасім падзякаваў праўленню за клопаты пра людзей і запэўніў, што калектыў і далей будзе працаваць з высокім прафесіяналізмам, выпускаючы свежую і смачную прадукцыю

Прыемная місія — удзель-нічаць ва ўручэнні ключоў ад новых кватэр — выпала ў гэты дзень загадчыку клуба аграгарадка Друцкаўшчызна Святлане Казленя

Прыемная місія — удзель-нічаць ва ўручэнні ключоў ад новых кватэр — выпала ў гэты дзень загадчыку клуба аграгарадка Друцкаўшчызна Святлане Казленя

Мастацкі кіраўнік Сноўскага сельскага цэнтра культуры Юлія Коўш, атрымаўшы ключы ад кватэры, з удзячнасцю і задавальненнем выканала для прысутных прыгожую песню. Да слова,  яе муж Уладзімір працуе  ў агракамбінаце вадзіцелем

Мастацкі кіраўнік Сноўскага сельскага цэнтра культуры Юлія Коўш, атрымаўшы ключы ад кватэры, з удзячнасцю і задавальненнем выканала для прысутных прыгожую песню. Да слова, яе муж Уладзімір працуе ў агракамбінаце вадзіцелем

Агракамбінат выкупіў будынак. Вырашылі зрабіць яго  рэканструкцыю пад жылы дом. Рабочыя будаўнічай брыгады сельгас-прадпрыемства выканалі чарнавую работу: убралі ўсе перагародкі, па-новаму выкапалі ўнутры траншэі пад фундаменты, зрабілі кладку ўнутраных сцен. Аднавілі газа- і водазабеспячэнне, каналізацыю. Рабочыя ТАА “БелМолд” паклалі новы 2-скатны дах, сцяжкай выраўнялі ўсю падлогу, у пакоях і на кухнях паклалі ламінат, на сцены апошніх — плітку, у сантэхніч-ных вузлах ёю абліцавалі і падлогу, і сцены. Такім чынам, у будынку з’явілася чатыры 2-пакаёвыя і шаснаццаць 1-пакаёвых кватэр. Акрамя таго, за домам размяшчаюцца пабудовы, дзе жыхары могуць захоўваць гаспадарчы інвентар і г.д. Абышоўся гэты дом агракамбінату, лічы, у 11 мільярдаў рублёў.

Да таго ж, у ім знайшлося памяшканне і для апорнага пункта правапарадку.

Тры новыя кватэры з’явіліся ў вёсцы  Сычы. На першым паверсе дома — дзве 2-пакаёвыя, на другім — адна 3-пакаёвая. У кожнай — свой, ізаляваны ўваход з вуліцы. Сучасны колер атынкаваных сцен. 2-скатны дах з чырвонай металачарапіцы. Герметычныя пластыкавыя вокны. Металічныя дзверы з дамафонам. Так выглядае цяпер гэты будынак на вуліцы Палявой, 21. Узведзены ў 30-х гадах мінулага стагоддзя, ён служыў дзіцячым домам, пазней — інтэрнатам, апошнім часам пуставаў і меў непрывабны выгляд. Спачатку меркавалі яго разабраць, усё вывезці, ачысціць зямельны ўчастак. Але падышлі больш па-гаспадарску: захавалі сцены таўшчынёй у 85 сантыметраў, з добрай цаглянай кладкай. За рэканструкцыю гаспадарчым спосабам узяліся ў пачатку 2015 года. Працавалі  на аб’екце 5 муляраў, 10 аддзелачнікаў агракамбіната. Падвялі інжынерныя сеткі. Пабудавалі тры гаражы і тры хлеўчукі для гаспадарчых патрэб.

Мікалай Радаман уручае ключы электраманцёру па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання на птушкаферме Вадзіму Мазану. Ён працуе  ў “Снове” з 2010 года, у сям’і — двое дзяцей

Мікалай Радаман уручае ключы электраманцёру па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання на птушкаферме Вадзіму Мазану. Ён працуе ў “Снове” з 2010 года, у сям’і — двое дзяцей

Як расказаў “НН” старшыня прафкама СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Слабко, у кожнай кватэры ўстаноўлены індывідуальны кацёл для абагрэву, ва ўсіх дамах у пад’ездах паставілі металічныя дзверы з дамафонам, уваходныя дзверы ў кватэры таксама металічныя. Кіраўніцтва гаспадаркі пайшло на затраты звыш праектнага каштарысу, каб толькі захаваць дабротнасць і прыгажосць жылля.

— Майце яшчэ на ўвазе, што, акрамя ўсяго, у распараджэнні праўлення агракамбіната застаецца 10 кватэр другаснага жылля, якія вызваляць сённяшнія навасёлы, — падкрэсліў Уладзімір Слабко. — А гэта значыць, што яшчэ дзесяць сем’яў з часам атрымаюць іх.

Радасны настрой з навасёламі раздзялілі падчас урачыстага мерапрыемства старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, які выступіў са словамі  віншавання і ўпэўненасці, што сельгаспрадпрыемства і далей будзе весці такую ж актыўную  сацыяльную палітыку, і кіраўнік ТАА “БелМолд” Мікалай Негура.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.