У гонар Каляднага свята

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ансамбль скрыпачоў. Кіраўнік Святлана Іванаўна Ярмак

Ансамбль скрыпачоў. Кіраўнік Святлана Іванаўна Ярмак

Дар,я Кузьміч, 4 кл. (скрыпка), настаўнік Святлана Іванаўна Ярмак

Дар,я Кузьміч, 4 кл. (скрыпка), настаўнік Святлана Іванаўна Ярмак

Аліна Туркова, 5 кл.  (тэатральнае аддзяленне),  настаўнік Ганна Віктараўна Лысенка

Аліна Туркова, 5 кл.
(тэатральнае аддзяленне),
настаўнік Ганна Віктараўна Лысенка

У мінулы чацвер у Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт, прысвечаны святу Божага Нараджэння. У ім прынялі ўдзел выхаванцы музычнага і тэатральнага аддзяленняў школы разам са сваімі настаўнікамі, якія выступалі ў ролі акампаніятараў і ўдзельнікаў ансамбляў. Творчае супрацоўніцтва вопытных і юных артыстаў дало пэўны плён — паўтары гадзіны канцэрта прайшлі як на адным дыханні, ніхто не паспеў засумаваць і страціць цікавасць да выступоўцаў.

Для гасцей, што сабраліся ў школьнай зале камернай музыкі, гучалі духоўнае песнапенне “Рождество” ў выкананні хору першых класаў пад кіраўніцтвам Яны Пазняк, інструментальныя творы Іагана Баха, Адольфа Губера, Пятра Чайкоўскага, Наталлі Разанавай, Франсуа Гасэка, Клода Дэбюсі і іншых выдатных кампа-зітараў розных часоў і народаў, якія выконваліся сольна і ў ансамблях. Узнёслым хвалюючым акордам святочнага музычнага падарунка, які падрыхтавалі вучні і педагогі школы, стаў славуты “Капрыс №24” Нікола Паганіні, што прагучаў у выкананні ансамбля скрыпачоў пад кіраўніцтвам Святланы Ярмак. Акрамя выканання п’ес на музычных інструментах, юныя музыканты парадавалі сваіх слухачоў і добрымі вакальнымі творамі — песні Рычарда Роджэрса, Леаніда Захлеўнага, Мацвея Блантэра ў выкананні Яны Дучынскай, Яўгена Казлоўцава і Лізаветы Канановіч прагучалі па-дзіцячы шчыра і пяшчотна, але ў той жа час упэўнена. З увагай сачыла зала і за маналогамі юных акцёраў Алі-ны Турковай, Ангеліны Шумейка і Настассі Дзяшко. Усе дзяўчынкі пераканаўча справіліся са сваімі ролямі, а Ангеліне Шумейка ўдалося ўвайсці ў вобраз не толькі чалавека, але і жывёлы — маленькага сабачкі.

Лізавета Канановіч, 4 кл. (вакал),  настаўнік Яна Сяргееўна Пазняк,  канцэртмайстар Наталля Канстанцінаўна Гжыбоўская

Лізавета Канановіч, 4 кл. (вакал), настаўнік Яна Сяргееўна Пазняк, канцэртмайстар Наталля Канстанцінаўна Гжыбоўская

Аніта Бушыла, 4 кл. (флейта), канцэртмайстар  Наталля Канстанцінаўна Дабашынская

Аніта Бушыла, 4 кл. (флейта), канцэртмайстар
Наталля Канстанцінаўна Дабашынская

Валянціна Цар,  2 кл.  (акардэон), настаўнік  Леанід Рыгоравіч Шышко

Валянціна Цар, 2 кл. (акардэон), настаўнік Леанід Рыгоравіч Шышко

У завяршэнне каляднага канцэрта ў Нясвіжскай ДШМ вясёлую песню падарыў слухачам хор сярэдніх класаў. А злучылі ўсе канцэрт-ныя нумары ў адзін яскравы ланцужок цікавыя каментарыі вядучай, выкладчыка музычна-тэарэтычных  дысцыплін Наталлі Гжыбоўскай.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота іны ВАСІЛЕВІЧ. 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.