У Нясвіжы адкрылася новая аптэка

Загадчык аптэкі Вікторыя Мінаева  абслугоўвае наведвальніцу

Загадчык аптэкі Вікторыя Мінаева
абслугоўвае наведвальніцу

На мінулым тыдні ў будынку аўтастанцыі г. Нясвіжа расчы-ніла свае дзверы для пакупнікоў новая аптэка № 331 РУП “Мінская Фармацыя”. Удалае месцазнаходжанне дзяржаўнай аптэкі ацэняць, у першую чаргу, жыхары раёна, якія ў райцэнтр дабіраюцца на грамадскім транспарце. Зараз па патрэбныя лекі ім не прыйдзецца далёка ісці.

— Гэта ўжо восьмая наша аптэка ў раёне і чацвёртая — у горадзе, — каменціруе загадчык цэнтральнай раённай аптэкі № 4 Нясвіжскага раёна Зоя Шульга. — Аптэку на тэрыторыі аўтастанцыі мы адкрылі, безумоўна, для зручнасці гараджан і льготных катэгорый насельніцтва раёна. У ёй ажыццяўляецца водпуск лекавых сродкаў па бясплатных і льготных рэцэптах. Наша прадпрыемства прадастаўляе зніжку ў памеры 15 % на лекавыя сродкі айчынных вытворцаў для асобных катэгорый насельніцтва: пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям і сем’ям, якія выхоўваюць дзіця да трох гадоў.

Камплектуючы лекавымі сродкамі новую аптэчную ўстанову, мы паклапаціліся пра тое, каб тут былі прадстаўлены ўсе медыкаменты, якія карыстаюцца попытам у насельніцтва. Іх выбар тут не горшы, чым у нашай цэнтральнай аптэцы. На сённяшні дзень у асартыменце новай аптэкі каля дзвюх тысяч найменняў тавару. Прычым, большасць медпрэпаратаў — айчыннай вытворчасці.

У аптэку — толькі па вітаміны!

У аптэку — толькі па вітаміны!

Таксама тут рэалізуюцца і тавары іншага аптэчнага асартыменту: вырабы медыцынскага прызначэння, хатняе медыцынскае абсталяванне, тавары па доглядзе за дзецьмі і парфумерна-касметычныя. Калі неабходнага медыкамента няма, фармацэўт Вікторыя Мінаева падкажа, дзе яго можна набыць у нас у горадзе ці прыме заяўку, і на працягу пяці рабочых дзён патрэбны лекавы сродак будзе дастаўлены ў аптэку. Дарэчы, і самі пакупнікі могуць атрымаць інфармацыю аб наяўнасці лекаў і іх кошце ў нашых аптэках на сайтах minfarm.by, tabletka.by, gippokrat.by і 103.by. Але потым я раю патэлефанаваць у аптэку і ўсё ўдакладніць, бо інфармацыя на сайтах абнаўляецца на працягу дня адзін раз.

Новая аптэка  працуе з аўторка па суботу — з 9.40 да 18.00, перапынак на абед — з 14.00 да 14.20. Выхадныя — нядзеля, панядзелак, святочныя дні. Тэлефон 2-36-31.

Аксана ГРОХ.

Фота

Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.