Вадохрышча. Як гэта было ў Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Больш за сотню несвіжан у ноч з панядзелка на аўторак  акунуліся ў ледзяную ваду возера Дзікае.  Вернікі адзначылі адно з галоўных праваслаўных святаў у годзе — Вадохрышча. Паводле падання, у гэты дзень Ісус ва ўзросце 30 гадоў прыйшоў да ракі Іардан з Галілеі, каб прыняць хрышчэнне вадой ад прарока Іаана. Хрышчэнне, па-грэчаску «баптыма», азначае «апусканне ў ваду». Сам па сабе звычай водных апусканняў вельмі старажытны. Ён прызначаўся для язычнікаў, якія ўверавалі ў Бога і жадалі далучыцца да сапраўднай царквы. Вада спрадвеку была сімвалам ачышчэння, а апусканне ў яе — сімвалам пакаяння.

Вернікі засталіся задаволеныя Вадохрышчам Гасподнім на возеры Дзікім, бо праведзена ўсё было вельмі дакладна. А займаліся падрыхтоўкай да Свята несвіжане Ігар Еўтух,  Дзмітрый Дашко, Аляксандр Лях і супрацоўнік МНС Максім Балацяны, які, дарэчы, быў адказны за работу выратавальнікаў. Цэнтральная раённая бальніца даслала на мерапрыемства экіпаж хуткай дапамогі. А Святлана Еўтух арганізавала для ўсіх жадаючых кубачак гарачай гарбаты.

Чын вялікага асвячэння вады правёў настаяцель храма Святога Вялікамучаніка Георгія Перамаганосца айцец Яўген. Усе жадаючыя набралі святой вады і акунуліся ў іардань. У гэтым годзе мерапрыемства значна адрознівалася па якасці арганізацыі. Нясвіжцы засталіся задаволеныя.

Адзін з гасцей нашага горада, расіянін Арцём Слепчанкаў, які прыняў удзел у абрадзе, зазначыў, што яго прыемна здзівіла арганізацыя Свята —  прыгожая іардань, палатка, асвятленне, і галоўнае — адсутнасць мітусні.

DSCN1748

DSCN1764

DSCN1770

DSCN1775

DSCN1782

DSCN1787

DSCN1793

DSCN1811

DSCN1812

DSCN1824

DSCN1832

DSCN1833

DSCN1836

DSCN1837

DSCN1843

DSCN1848

DSCN1852

DSCN1855

DSCN1863

DSCN1868

DSCN1872

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.