З выратавальнікаў — у механізатары

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC09538

Сяргей Еўтух, механізатар ААТ “Лань-Нясвіж”, нарадзіўся ў Асмолаве, а жыве ў Лані. У яго працоўнай біяграфіі — 20 гадоў службы ў Нясвіжскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, пасля якой ён вярнуўся на родныя палі. Звольніў-шыся са службы ў 2014 годзе, адразу працаваў рабочым у Ланскім сельвыканкаме, абкошваў на трактары з касілкай тэрыторыі сельсавета, дапамагаў падтрымліваць парадак. Праз год прыйшоў у гаспадарку механізатарам, на трактары МТЗ з пагрузчыкам “КУН” грузіў салому пасля цюкавання на прычэпы. Зараз на свінагадоўчым комплексе загружае збожжа  для вырабу камбікорму, калі ёсць патрэба, чысціць тэрыторыю ад снегу.

На пытанне, чаму пасля 20 гадоў службы выратавальнікам вырашыў вярнуцца да зямлі, Сяргей Іванавіч з усмешкай адказаў так:

—У мае 47 гадоў яшчэ рабіць ды рабіць, а дома, як кажуць, і сцены памагаюць. А зямля дае сілы. Таму і добра мне тут.

Механізатар стараецца рабіць сваю справу так, каб землякам не было за яго сорамна і каб самога сябе не ўшчуваць. І, мяркуючы па добрых водгуках таварышаў па працы і кіраўніцтва гаспадаркі, гэта яму ўдаецца.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕрмашэнкА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.