Абаронцам Айчыны прысвяцілі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

Фота 2

Фота 2

У аўторак, 23 лютага, у раённым цэнтры культуры прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны.

Гэта свята аднолькава важнае і асаблівае і для маладзенькага салдаціка, які толькі надзеў шынель, і для ветэрана з заінелымі скронямі. Яно даўно стала днём, калі мы традыцыйна віншуем нашых мужчын, тых, каму лёсам наканавана быць там, дзе цяжэй, засланіць у выпадку небяспекі сабой сваю Радзіму, стаць добрым прыкладам для сваіх сыноў. Гэта думка чырвонай ніткай праходзіла праз     афіцыйную частку святочнага мерапрыемства, якое пачалося з выступлення ваеннага камісара Нясвіжскага аб’яднанага райваенкамата падпалкоўніка Андрэя Марозава. Свае віншаванні героям дня дарылі таксама старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец, загадчык ясляў-сада № 4 г.  Нясвіжа «Караблік дзяцінства» Вольга Пуляк, ад імя маладога пакалення словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за сённяшняе мірнае неба выказала вучаніца 11 класа Нясвіж-скай гімназіі Вольга Мудрая. Літаратурна-музычнай інсцэніроўкай парадавала сваіх татаў і дзядуль юнае пакаленне несвіжан, вучняў СШ №4 г. Няс-віжа (фота 3).

Фота 3

Фота 3

У такі дзень нельга было не ўспомніць аб тым, што самае важнае пачуццё і для мужчын, і для жанчын — гэта каханне. Падчас канцэртнай часткі святочнага мерапрыемства прысутныя ў зале перанесліся ў экзатычную паўднёвую краіну і сталі сведкамі тэатралізаванай гісторыі пра два закаханыя сэрцы, у якой было шмат захапляльнай усходняй сімволікі. Танцы, мелодыі, бліскучае адзенне галоўных герояў — усё было незвычайным і інтрыгуючым. І пакуль цар Шахрыяр (Дзмітрый Дэмух) шукаў сярод мноства чужаземных артыстак сваю каханую Шахзізу (Кацярына Крыкала) (фота 1), а яму дапамагалі Візір (Юрый Шарапа) і Празорца (Валянціна Штоп), гледачы маглі захапляцца выступленнямі Жанны Чучман, Людмілы Гадун, Юліі Холадавай, Марыі Ліпень (фота 2), дуэта Рынаты Макаш і Таццяны Язэпчык, а таксама ўсіх без выключэння ўдзельнікаў музычна-тэатралізаванай дзеі.

Казачная гісторыя закончылася шчаслівым фіналам. Гэтага і пажадалі на развітанне віноўнікам урачыстасці са сцэны артысты — быць шчаслівымі і ўпэўнена ісці да сваёй мэты.

І няхай гэта і сапраўды будзе так!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота  Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.