Ад світанку да заходу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

25-ы год працуе на родных палетках механізатар ААТ “Лань-Нясвіж” Анатоль Макаўчык. Нарадзіўся і вырас ён у Чанавічах і, прыйшоўшы ў гаспадарку адразу пасля заканчэння школы, не стаў нідзе шукаць лепшай долі, а трывала ўсталяваўся тут, на роднай зямлі. Перапынак у рабоце зрабіў толькі на час тэрміновай службы ў войску з 1989 па 1991 год. Адслужыў — і ізноў сеў за руль трактара. Тады гэта быў МТЗ-82, пры дапамозе якога механізатар рабіў усё, што даручалі: і сеяў, і падкормліваў, і нарыхтоўваў кармы. Багатым на добрыя падзеі стаў для Анатоля Расціслававіча 2005 год, калі ён з сям’ёй пераехаў у новы дом ад гаспадаркі ў вёсцы Лань і атрымаў новы камбайн “Лексіён-580”. На ім механізатар неаднойчы выходзіў у лідары жніва і ў сваёй гаспадарцы, і ў раёне. Помніць ён і свой рэкордны намалот — амаль 2800 тон у 2006-м го-дзе. Ды і ўвогуле, якую б работу яму ні даручалі, усякую стараўся зрабіць так, каб можна было ёю ганарыцца. Нездарма Анатоль Расціслававіч неаднойчы станавіўся дэлегатам раённых, абласных і рэспубліканскіх дажынак, адзначаўся кіраўніцтвам гаспадаркі.  Два гады таму яму даверылі і новы пагрузчык ТО-352, на якім механізатар зараз грузіць кармы на фермах гаспадаркі. А прыйдзе жніво — ізноў сядзе за штурвал камбайна, будзе працаваць ад світанку да заходу. Усю тэхніку, з якой даводзіцца мець справу, Анатоль Расціслававіч даглядае з любоўю і разуменнем, таму і служыць яна яму доўга і надзейна. Ды інакш, напэўна, і не магло б быць, таму што толькі тая справа дае плён, у якую ўкладваеш душу.

25-ы год працуе на родных палетках механізатар ААТ “Лань-Нясвіж” Анатоль Макаўчык. Нарадзіўся і вырас ён у Чанавічах і, прыйшоўшы ў гаспадарку адразу пасля заканчэння школы, не стаў нідзе шукаць лепшай долі, а трывала ўсталяваўся тут, на роднай зямлі. Перапынак у рабоце зрабіў толькі на час тэрміновай службы ў войску з 1989 па 1991 год. Адслужыў — і ізноў сеў за руль трактара. Тады гэта быў МТЗ-82, пры дапамозе якога механізатар рабіў усё, што даручалі: і сеяў, і падкормліваў, і нарыхтоўваў кармы. Багатым на добрыя падзеі стаў для Анатоля Расціслававіча 2005 год, калі ён з сям’ёй пераехаў у новы дом ад гаспадаркі ў вёсцы Лань і атрымаў новы камбайн “Лексіён-580”. На ім механізатар неаднойчы выходзіў у лідары жніва і ў сваёй гаспадарцы, і ў раёне. Помніць ён і свой рэкордны намалот — амаль 2800 тон у 2006-м го-дзе. Ды і ўвогуле, якую б работу яму ні даручалі, усякую стараўся зрабіць так, каб можна было ёю ганарыцца. Нездарма Анатоль Расціслававіч неаднойчы станавіўся дэлегатам раённых, абласных і рэспубліканскіх дажынак, адзначаўся кіраўніцтвам гаспадаркі.
Два гады таму яму даверылі і новы пагрузчык ТО-352, на якім механізатар зараз грузіць кармы на фермах гаспадаркі. А прыйдзе жніво — ізноў сядзе за штурвал камбайна, будзе працаваць ад світанку да заходу. Усю тэхніку, з якой даводзіцца мець справу, Анатоль Расціслававіч даглядае з любоўю і разуменнем, таму і служыць яна яму доўга і надзейна. Ды інакш, напэўна, і не магло б быць, таму што толькі тая справа дае плён, у якую ўкладваеш душу.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.