Афіцыйна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Сумесна. Беларусь і Расія будуць сумесна пераадольваць эканамічныя праблемы. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэм’ер-міністрам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы. Разам з тым быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін. Размова адбылася ў працяг тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, праведзенай 28 студзеня. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі таксама вынікі праведзеных у Санкт-Пецярбургу 29 студзеня перагавораў прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі. Размова ішла аб стане таваразвароту і шляхах нарошчвання аб’ёмаў узаемнага гандлю. Прэзідэнт і прэм’ер-міністр закранулі таксама супрацоўніцтва краін у інтэграцыйных аб’яднаннях, у прыватнасці, абмеркавалі некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.

 

Зацверджаны рэспублiканскi план

 па правядзенні Года культуры

У плане згаданыя розныя конкурсы, фестывалi, форумы. На працягу 2016 года запланавана правядзенне акцый «Культурная сталiца Беларусi» i «Мецэнат культуры ў Год культуры», рэспублiканскiх конкурсаў — «Горад культуры ў Год культуры» (найбольш паспяховы турыстычны цэнтр) i «Чалавек Года культуры» (сярод работнiкаў гэтай сферы). Вынiкi рэспублiканскiх конкурсаў будуць падведзены ў пачатку 2017 года.

Працягнецца мадэрнiзацыя i ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры, у тым лiку iдзе гаворка аб завяршэннi рэканструкцыi комплексу будынкаў i збудаванняў Нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм», аб завяршэннi капiтальнага рамонту i рэканструкцыi памяшканняў рэгiянальных устаноў культуры. Працягнецца стварэнне Музейнага квартала ў Мiнску на базе Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi (будаўнiцтва плануецца завяршыць у 2018 годзе).

Акрамя таго, у 2016 годзе будуць рэалiзаваны мерапрыемствы па захаванні гiсторыка-культурнай спадчыны. У прыватнасцi, плануецца завяршэнне першай чаргi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у касцёле Божага Цела ў Нясвiжы i заканчэнне рэканструкцыi з рэстаўрацыяй помнiка архiтэктуры XVIII стагоддзя — Свята-Пакроўскага манастыра ў Талачыне. Пройдуць Днi еўрапейскай спадчыны, у рэпрэзентатыўны спiс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА будзе прадстаўлена дасье «Святкаванне ў гонар iконы Мацi Божай Будслаўскай».

У чэрвенi па традыцыi пройдзе Рэспублiканскi фестываль нацыя-нальных культур, у лiпенi — свята «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»), у жнiўнi-вераснi — мiжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Клiч Палесся», у снежнi — канферэнцыя «Другiя Беларускiя Калядныя чытаннi». У плане — мiжнародная акцыя «Ноч музеяў» (май) i III Нацыянальны форум «Музеi Беларусi» (верасень-кастрычнiк). У маi-чэрвенi таксама пройдуць XIV Свята мастацтваў «Мiрскi замак» i фестываль «Музычныя вечары ў замках Беларусi».

Плануецца ўручыць Нацыянальную тэатральную, лiтаратурную i музычную (у галiне эстраднага мастацтва) прэмii. У лiпенi пройдзе юбiлейны XXV Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску», у сакавiку — мiжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.art. Кантакт», у маi — Мiжнародны фестываль тэатраў лялек, у чэрвенi — XVI Нацыянальны фестываль беларускай песнi i паэзii, у вераснi — мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа», у вераснi-кастрычнiку — форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт», у кастрычнiку — XI Мiжнародны фестываль Юрыя Башмета, у лiстападзе — XXIII Мiжнародны кiнафестываль «Лiстапад».

У цэлым у плане прапiсана правядзенне фестываляў, конкурсаў, выстаў, форумаў, накiраваных на развiццё i папулярызацыю музычнага, харэаграфiчнага, выяўленчага, тэатральнага i кiнамастацтва. Гэта, апроч iншага, прадугледжвае правядзенне Дзён культуры, Дзён кiно Беларусi за мяжой i мерапрыемстваў у адказ у Беларусi.

Асобна ў 2016 годзе будуць арганiзаваны мерапрыемствы, прысвечаныя юбiлярам — выдатным асобам беларускай культуры. Яны прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Алаiзы Пашкевiч, 125-годдзя з дня нараджэння Максiма Багдановiча, 120-годдзя з дня нара-джэння Кандрата Крапiвы, 95-годдзя з дня нараджэння Iвана Шамякiна i Iвана Мележа, 75-годдзя з дня нараджэння Уладзiмiра Мулявiна.

На 3-4 верасня намечана святкаванне Дня беларускага пiсьменства. У лютым-вераснi адбудзецца дабрачынны творчы марафон «Адраджэнне», прымеркаваны да 30-й гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС. У чэрвенi будуць арганiзаваны мерапрыемствы да 75-й гадавiны пачатку Вялiкай Айчыннай вайны. У снежнi адбудзецца форум творчай iнтэлiгенцыi i работнiкаў культуры.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.