Афіцыйна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Новая рэдакцыя Дырэктывы №3. Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года №3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» прынята ў новай рэдакцыі. Адпаведны Указ №26 падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым змяняецца назва Дырэктывы: «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы».

Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца захады па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне значных для дзяржавы задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны. Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы.

 

Без малога сто аб’ектаў. Прэзідэнт Указам №30 зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2016 год. На фінансаванне 99 аб’ектаў, уключаных у праграму, плануецца накіраваць Br4 трлн. 584,1 млрд., у тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў — Br1 трлн. 156,1 млрд., сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі — Br730  млрд., сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду — Br1 трлн. 65,5  млрд., сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў (аб’екты меліярацыі) — Br517 млрд., сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця — Br1 трлн. 115,4 млрд.

У 2016 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 19 новых аб’ектаў, у тым ліку 9 жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, дзіцячага сада на 190 месцаў у мікрараёне №2, водазабора №2 і кацельні №2 у Астраўцы, другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. З ліку аб’ектаў, якія пачынаюць будавацца, 11 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю сёлета.

Усяго ў 2016 годзе ў адпаведнасці з праграмай прадугледжваецца ўвесці 36 аб’ектаў.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.