ЦЭНТРВЫБАРКАМ СТВАРЫЎ ЭКСПЕРТНУЮ ГРУПУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

парламент

Міжведамасная экспертная група зоймецца вывучэннем рэкамендацый ПАСЕ і выпрацоўкай прапаноў па іх прымяненні. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Гаворка пра стварэнне экспертнай групы вялася на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Кіраўнік дзяржавы даў адпаведнае даручэнне. «Завяршыліся перамовы з усімі членамі ЦВК, і ў выніку апытання прынята пастанова аб міжведамаснай экспертнай працоўнай групе па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі», — распавёў Мікалай Лазавік. У адпаведнасці з дакументам, пры Цэнтральнай выбарчай камісіі ствараецца група экспертаў, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ЦВК, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, абедзвюх палат парламента, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства замежных спраў. Мяркуецца правесці аналіз рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, якія змяшчаюцца ў выніковай справаздачы місіі па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе, і на аснове гэтага аналізу будуць распрацаваны прапановы па ўдасканаленні выбарчага працэсу для наступнага разгляду ў Цэнтральнай выбарчай камісіі і даклада Кіраўніку дзяржавы.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.