ДАРОГУ АДОЛЕЕ ТОЙ, ХТО ІДЗЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. Прэзідэнт нагадаў, што даваў даручэнні распрацаваць меры па павышэнні эфектыўнасці эканомікі і пераадоленні негатыўных тэндэнцый, якія сёння складаюцца з прычыны як знешняга, так і ўнутранага парадку. Пасля гэтага ўрад унёс на разгляд Прэзідэнта цэлы пакет праектаў прававых актаў, у якіх прадугледжваюцца канкрэтныя крокі для вырашэння наяўных праблем.

“…Хачу падкрэсліць: усялякія размовы, што ператварыліся, прабачце мне, у балбатню, з нагоды нейкага крызісу непрымальныя! Ніякага крызісу няма, крызіс у нас у галаве! Змяніліся ўмовы, па асобных кірунках змяніліся істотна. Ну і што? Гэта што, упершыню ў нашай гісторыі?! І не толькі нашай. Мы ведаем, як працаваць у гэтых умовах, як на іх рэагаваць”, — адзначыў Прэзідэнт. “Мы павінны стварыць нармальнае жыццё для людзей, функцыянавання дзяржавы і нашага грамадства — вось што трэба. Працягвайце ўдасканальваць матэрыяльную вытворчасць, і самае галоўнае — стварыўшы прадукт, прадайце яго!” — запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.