Заўтра, у суботу, 11 лютага, у Нясвіж прыбудзе адна са святынь каталіцкага свету — фігура Маці Божай Фацімскай. Маці Божая Фацім-ская ўпершыню з’явілася людзям у 1917 годзе. Напачатку неспакойнага ХХ стагоддзя яна перадала людзям шэраг прароцтваў, якія спраўдзіліся і былі афіцыйна прызнаныя Ватыканам і каталіцкай царквой.
Некалькі прароцтваў Марыі Фацімскай датычыліся і нашых зямель. Святая прадбачыла адра-джэнне хрысціянскай веры, нягледзячы на эпоху атэізму. Таксама ёй належыць прадбачанне дзвюх войнаў мінулага стагоддзя — Першай і Другой сусветных.
Маці Божая Фацімская карыстаецца вялікім даверам і шанаваннем у католікаў усяго свету.
Падрабязнасці — на стар. 5.