Дзелімся запасамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Без имени-1

Мінулагодняя летняя засуха не дала магчымасці гаспадаркам некаторых раёнаў Мінскай вобласці назапасіць на зіму дастатковую колькасць травяністых кармоў. Забяспечанасць зялёнымі кармамі склала ў рэгіёне 95,6 %.

Каб захаваць прадуктыўнасць статка, арганізавана дастаўка травяністых кармоў з іншых раёнаў, дзе іх назапасілі ў дастатковай колькасці, у тым  ліку і з Нясвіжскага.

Сярод тых, хто дапамагае паўднёвым гаспадаркам вобласці, — ААТ “Новае жыццё”. Адсюль адгружаюць сена, сянаж, сілас сельгаспрадпрыемствам Пуха-віцкага, Старадарожскага і Любанскага раёнаў. А ўзамен тыя аддаюць бычкоў, па якіх машыны з “Новага жыцця” ідуць, калі з’яўляюцца свабодныя месцы ў жывёлагадоўчых памяшканнях.

— Мы падлічылі, колькі спатрэбіцца корму для свайго пагалоўя, а лішкі прадаём, — расказвае галоўны заатэхнік адкрытага акцыянернага таварыства Уладзімір Чурак. — У сезон корманарыхтоўкі бачылі па кліматычнай сітуацыі, што давядзецца дзяліцца запасамі з іншымі. Мы і летась дапамагалі Старым Дарогам і Лагойску.

За лістапад, снежань і сту-дзень з гаспадаркі адпраўлена 657 тон сенажу ў Старыя Дарогі, 240 тон сіласу ў Пухавічы. Сена браў Лагойск.

Як расказаў карэспандэнту “НН” галоўны заатэхнік СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Чарнеўскі, яны забяспечваюць травяністым кормам гаспадаркі Пухавіцкага раёна ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” прысылаў  свой транспарт, які загружаўся сенажом з траншэі на МТФ “Новы Сноў”. Адгружана 100 тон. Цяпер корм бярэ ААТ “Голацк”. Агракамбінат мае магчымасць падзяліц-ца сваімі запасамі ў значнай колькасці — дагавор заключаны на 2 тысячы тон кармоў. Разлічваюцца пухаўчане тэхналагічным маладняком — бычкамі на вырошчванне.

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” адпускае кармы гаспадаркам Любанскага раёна.

Закрытае акцыянернае таварыства “1 Мая” разлічваецца сіласам з тымі сельгаспрадпрыемствамі, якім павінна за пастаўленых маленькіх цялят. Так, ААТ “Скварцова і Маёрава”  Старадарожскага  раёна аддалі 511 тон корму. Сельскагаспадарчаму філіялу  “Гарадзяцічы” ААТ “Любанскі райаграсэрвіс” аднайменнага раёна — 716 тон. Адгрузку корму яшчэ будуць працягваць.

Па стане на 1.01.2016 года гаспадаркі нашага раёна на 1 умоўную галаву жывёлы  мелі 22,6 цэнтнера кармавых адзінак (113 % да ўзроўню на пачатак мінулага года). Добрая кармавая база, належнае прыгатаванне кармоў плюс высокі генетычны патэнцыял жывёлы, памножаныя на старанні рабочых і спецыялістаў, і спрыяюць пастаяннаму росту прадуктыўнасці жывёлы на комплексах і фермах Нясвіжчыны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.