І заараць, і пасеяць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC09672

У 1997 годзе, яшчэ перад арміяй, прыйшоў механізатарам у ААТ “Лань-Нясвіж” выпускнік Рассветаўскай СШ суседняга Клецкага раёна Сяргей Пыл. Адслужыўшы ў арміі, вярнуўся ў гаспадарку ізноў. І з таго часу працуе то на ворыве, то на сяўбе. Сеяць даводзіцца звычайна збожжавыя — пшаніцу, ячмень, авёс. Усе работы Сяргей Мікалаевіч выконвае адказна, стараецца, каб хуткасць не перашка-джала якасці. Добры рабочы настрой механізатара падтрымліваюць радасныя падзеі — у снежні пазамінулага года яго маладая сям’я атрымала дом ад гаспадаркі ў вёсцы Міцькавічы, у ліпені мінулага года нарадзіўся сын, а ў верасні  атрымаў новы трактар МТЗ-3022. Адным словам, толькі жыць і радавацца.

У дзень, калі быў зроблены здымак, Сяргей Пыл на сваім новым стальным кані з абаротнымі плугамі падымаў зябліва, заворваючы за дзень 20 — 25 гектараў.

Зараз ён заняты на вывазцы біягумусу з Лан- скай біягазавай станцыі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.